Забег Дедов Морозов, Снегурочек и Лесика дали старт спортивной жизни нового островецкого стадиона

15:25 / 22.12.2018

У самы кароткі дзень года, 22 снежня, у Астраўцы урачыста адкрыты лёгкаатлетычны стадыён.

   IMG_0077.jpg

Перафразіраваўшы вядомы выраз класіка марксізму-ленінізму, можна сказаць: падзея, якую так доўга чакалі астраўчане, здзейснілася: у нашым горадзе з’явіўся адзін з самых сучасных не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ва ўсёй Беларусі лёгкаатлетычны стадыён. Яго адкрыццё было прысвечана 100-годдзю утварэння БССР, ІІ Еўрапейскім гульням, якія пройдуць у нашай краіне ў наступным годзе, і стала лагічным завяршэннем марафона падарункаў да 550-годдзя Астраўца.

IMG_0160.jpg

… Скептыкі ёрнічалі: як можна адкрываць лёгкаатлетычны стадыён, калі на вуліцы снежань, гурбы снегу і тэмпература імкнецца да нуля?

Аказваецца, можна – і вельмі нават прыгожа і крэатыўна.

Пасля традыцыйнай чырвонай стужкі, якую перарэзалі начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Гродзенскага аблвыканкама Алега Андрэйчык, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін і намеснік начальніка АТ “Гроднапрамбуд” Сяргей Шарэйка, і кароткай экскурсіі па адміністрацыйнаму будынку, быў сімвалічны забег на бегавой спартсменаў з двума вялікімі сцягамі: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусі неслі ўдзельнікі клуба аматараў бегу з Беларускай АЭС, пераможцы шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, а сцяг Астраўца – надзея раённага спорту, юныя выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Алімпійскага рэзерву.

IMG_0140.jpg

Падчас кароткага мітынгу усіх, хто завітаў на адкрыццё стадыёна – а такіх, трэба сказаць, было нямала – павіншавалі Алег Андрэйчык і Ігар Шалудзін.

– Адкрыццё новага стадыёна ў Астраўцы – жывы прыклад рэалізацыі палітыкі нашай дзяржавы, скіраванай на развіццё фізкультуры і спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця, – сказаў, віншуючы астраўчан з гэтай знакавай падзеяй, начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Гродзенскага аблвыканкама. – Гэта чарговы этап у стварэнні спартыўнай інфраструктуры вашага горада: у жніўні мы адкрылі новы ФАК з басейнам, яшчэ адным падарункам гораду стаў гэты стадыён. У наступным годзе мы адкрыем многафункцыянальны спартыўны комплекс з басейнам, а ў хуткім часе пачнецца будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі.

IMG_0153.jpg

А старшыня райвыканкама, падзякаваўшы аблвыканкам і яго старшыню Уладзіміра Краўцова за такі цудоўны падарунак – менавіта з абласной інвестыцыйнай праграмы было выдзелена больш як 5 мільёнаў рублёў на будаўніцтва гэтага спартыўнага аб’екта – выказаў упэўненасць, што гэты стадыён сатне стартавай пляцоўкай для выхавання новых чэмпіёнаў.

Будаўнікі ўручылі гаспадару новага спартыўнага аб’екта Артуру Грачаніку сімвалічны ключ – і забег Дзедаў Марозаў, Снягурак, казачных герояў на чале з талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў лісяням Лесікам дало старт спартыўнаму жыццю новага астравецкага стадыёна.

IMG_0195.jpg

Можна не сумнявацца: яно будзе насычаным шматлікімі спаборніцтвамі не толькі раённага і абласнога, але і рэспубліканскага ўзроўню і стане стартавай пляцоўкай для выхавання новых спартыўных зорак.

Што адкрывалі

У спартыўны комплекс уваходзяць футбольнае поле і бегавыя дарожкі з сучасным сінтэтычным пакрыццём, трыбуны на 1008 месцаў, пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і пляжны футбол, сектары для скачкоў і кідання молата, адміністрацыйны будынак з трэнажорнай залай, раздзявалкамі, душавымі і пакоем адпачынку.

Комплекс аснашчаны камерамі відэаназірання, асвятляльнымі мачтамі, каляровым светлавым табло.

IMG_0094.jpg

IMG_0118.jpg

IMG_0122.jpg

IMG_0164.jpg

IMG_0174.jpg

IMG_0179.jpg

IMG_0196.jpg

IMG_0203.jpg

IMG_0211.jpg

IMG_0212.jpg

IMG_0293.jpg


Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский