Ксенія Кусойць – прызёр конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі

09:49 / 15.12.2018
Выхаванка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з Альхоўкі Ксенія Кусойць стала прызёрам абласнога конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі. 

Конкурс праводзіўся ў Гродне. Яго ўдзельнікі павінны былі прадэкламаваць два вершаваныя творы або ўрыўкі з твораў Адама Міцкевіча ці вершы пра прыроду.

42.jpg

– Ксенія вучыцца ў 5-м класе, для яе паэзія Міцкевіча яшчэ цяжкаватая, таму мы выбралі вершы пра прыроду, – расказвае кіраўнік гуртка «Чароўны свет слова» Рэната Францаўна Пацойць, якая рыхтавала канкурсантку. 

Ксенія Кусойць скарыла журы: яна так эмацыянальна прачытала зварот-заклік прыроды да чалавека, настолькі яскрава перадала яе боль, што ў гледачоў блішчэлі слёзы на вачах.

– Я вельмі хацела трапіць на гэты конкурс, – прызнаецца Ксенія. –  Прыемна, што мяне так ацанілі – я ж займаюся ў гуртку толькі першы год.

Дзяўчынка вывучае польскую мову толькі другі месяц – і яе талент і стараннасць далі такі вынік. Настаўніца раска­зала, што Ксе­нія вельмі здольная да вывучэння моў дзяўчынка, ды і праца­здоль­насці гэтага дзіцяці можна толькі пазайздросціць.
З конкурсу чытальнікаў Ксе­нія Кусойць прывезла Дып­лом ІІІ ступені і падарунак – кнігу на польскай мове. 


Текст:
Фото: Рэната Пацойць