Магазін “Родны кут” адкрыўся на месцы былога “Гермеса”

09:38 / 07.12.2018

Прыемная навіна: пасля працяглага рамонту адчыніўся прадуктовы магазін, які ўсе ведалі як “Гермес”. Аднак ад старога магазіна на звыклым месцы засталіся толькі сцены – хаця і тыя змянілі свой ружовы колер на насычана зялёны, і час працы: з 8 гадзін раніцы да 11 вечара без выхадных і перапынку на абед.

IMG_5751.jpg

“Родны кут” – не проста магазін. Па словах намесніка дырэктара Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціны Кавалевіч, гэта новы брэнд дзяржаўнай гандлёвай маркі.

Шыльда “Мы адчынілся” заманьвала мінакоў пераступіць парог магазіна, таму яшчэ задоўга да пяці гадзін вечара, на якія было запланавана адкрыццё “Роднага кута”, ля яго дзвярэй было шматлюдна. І, забягаючы наперад, скажу, што, калі дзверы расчыніліся, ніхто не выйшаў адтуль без пакупкі, нават дзетвара, якая, абследаваўшы кожны куточак, затрымлівалася каля халадзільніка з марожаным.

IMG_5762.jpg

КАМПЕТЭНТНА

Валянціна Міхайлаўна Кавалевіч, намеснік дырэктара Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства:

Каб быць канкурэнтаздольнымі, мы павінны паспяваць за патрэбамі часу і запытамі пакупнікоў, а ў нашым раёне, дзе амаль кожны месяц адкрываюцца новыя гандлёвыя кропкі, гэта няпроста. “Гермес” даўно патрабаваў рамонту, а месца, дзе ён знаходзіўся, вельмі зручнае, таму тут і з’явіўся “Родны кут”

IMG_5732.jpg

Мы зрабілі не проста касметычны рамонт, а поўную мадэрнізацыю. Цалкам аднавілі абсталяванне і інтэр’ер, асноўнымі колерамі якога з’яўляюцца зялёны і серабрыста-шэры. Цяпер тут шмат святла і вольнага месца, стыльны мінімалізм і зручнасць для пакупнікоў – гэтым і не толькі адрозніваецца “Родны кут” ад сваіх старэйшых братоў.

“Родны кут” прапаноўвае астраўчанам высокую якасць абслугоўвання, шырокі асартымент тавараў, сярод якіх шмат прадукцыі ўласнай вытворчасці, і даступныя цэны.

IMG_5779.jpg

У кожнага магазіна ёсць свая “фішка”, за якой пакупнікі гатовы прыходзіць сюды ў любое надвор’е з любой, нават самай аддаленай, часткі горада. У “Роднага кута”  гэта  шырокі выбар свежай астравецкай выпечкі – ад некалькіх відаў хлеба да разнастайных булачак, а таксама прадукцыя асабістай вытворчасці – пачынаючы з мясной раздзелкі і фаршу – і заканчваючы салатамі, катлетамі і дранікамі.

Дык што, гайда за “роднымі” “фішкамі”?!


   IMG_5729.jpg

IMG_5743.jpg

IMG_5758.jpg

IMG_5749.jpg

IMG_5766.jpg


Текст:
Фото: Ольга Хотянович