У Малях ушанавалі лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі (абноўлена)

12:50 / 28.11.2018
2859
3

Гонар прымаць у сябе лепшых работнікаў  аграпрамысловага комплексу сёлета выпаў КСУП «Гудагай». 

У суботу ўсе дарогі Астравеччыны вялі ў дажыначную сталіцу раёна – аграгарадок Малі. Менавіта тут прайшло раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

IMG_4189.JPG

Хоць і не самым ураджайным выдаўся гэты год для аграрыяў, але іх віны ў гэтым няма. Хлебаробы, як і корманарыхтоўшчыкі, жывёлаводы, зрабілі ўсё магчымае… З надвор’ем не паспрачаешся: на жаль, летняя спёка «забрала» жаданыя тоны збожжа. 

Але і ў такія, не самыя ўрадлі­выя гады, для кожнага працаўніка вёскі важна ведаць і адчуваць, што з імі гатовы раздзяліць не толькі поспех, але і няўдачу, што іх працу бачаць і цэняць.

У прыгожа апранутых, з модны­мі прычоскамі і лёгкім макіяжам жанчынах складана было пазнаць даярак і даглядчыц, з якімі не раз даводзілася сустракацца на фермах і комплексах раёна – зрэшты, як і ў мужчынах пры гальштуках і ў строгіх касцюмах – механізатараў, якія дзень пры дні шчыравалі на жніве, сяўбе і касавіцы. Яны не прывыклі чуць гучныя словы ўдзячнасці і пахвалы ў свой адрас і таму крыху саромеліся павышанай увагі і павагі. Але ў  гэты дзень усё было для іх – працаўнікоў вёскі.

IMG_3905.JPG

У атмасферу свята госці аку­наліся з парога Мальскага дома культуры. У фае па-заліхвацку іграў народны ансамбль народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў «Скарбніца». Фотавыстава расказвала пра будні працаўнікоў ферм і палёў. Да месца была выстава рамеснікаў і майстроў. Можна было нават «прымерыць» шыкоўную сукенку, зробленую з гародніны, і зрабіць у гэтым уборы фота на памяць.

IMG_3719.JPG

IMG_3716.JPG

IMG_3742.JPG

Пакуль лепшыя працаўні­кі сельскай гаспадаркі  раёна займалі месцы ў глядзельнай зале, камісію на імправізаваных падворках, якія сёлета раскінуліся не на вуліцы, а на другім паверсе Мальскага дома культуры, сустракалі прадстаўнікі ўсіх пяці гаспадарак.

Умовы конкурсу на лепшую прэзентацыю сельскагаспадарчага прадпрыемства сёлета былі тэматычнымі. КСУП «Варняны» – адзіная гаспадарка ў раёне, на прасторах якой раскінуўся вялікі сад, рыхтавала «яблычную» праграму. На варнянскім падворку гасцей сустракалі Адам і Ева, якія за правільны адказ на загадкі частавалі членаў камісіі наліўнымі яблыкамі.

IMG_3735.JPG

IMG_3778.JPG

Гудагайцам дасталася тэма «Кожны певень на сваім селішчы гаспадар» – ён вітаў на падворку гасцей пад жывую музыку.

КСУП «Міхалішкі» і РУП «Аст­равецкі саўгас «Падольскі» рых­тавалі праграму ў «збожжавай» тэме. Як з рогу дастатку сыпаліся прыказкі і прымаўкі пра хлеб, збожжа, працу. Аказваецца, сем саколікаў на полейку і кожны ў какотачцы – гэта авёс. Былі і іншыя не менш складаныя загадкі.

«Калі рыба клюе – будзе найлепшы год у Астраўцы» – упэўнены гервятцы. На падворку гасцей сустракалі Пасейдон і дзве прыгажуні-русалкі, якія, аказваецца, умеюць чытаць рэп. Членам камісіі яны ўручылі па букету з… рыбы і незвычайны торт у выглядзе карты Беларусі.

Цяжка было вызначыць лепшы падворак: кожны быў адметны і непаўторны, на кожным гасцей хлебасольна віталі і частавалі. Найбольш здзівіць журы атрымалася ў валадароў марскога царства – 1-е месца  ў конкурсе падворкаў заняў КСУП «Гервяты». КСУП «Варняны» стаў другім. Гаспадары свята, гудагайцы, размясціліся на 3-м месцы. КСУП «Міхалішкі» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» занялі 4-е і 5-е адпаведна.

IMG_3720.JPG

На свяце падвялі вынікі конкурсу аб’ёмных фігур, якія сёлета ўпрыгожылі не толькі Малі, але і тэрыторыі гаспадарак. У гэтым конкурсе перамогу таксама святкавалі гервятцы. 

Але асноўнае дзейства, канешне ж, разгарнулася ў зале, дзе сабраліся лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі нашага раёна, ветэраны працы і госці.

Цырымонія ўзнагароджання пачалася з кранальнага пралогу і ўручэння караваю са збожжа новага ўраджаю старшыні Астравецкага райвыканкама Ігару Шалудзіну. 

IMG_3800.JPG

IMG_3804.JPG

– Напрыканцы лістапада мы збіраемся ў адным з агра­га­радкоў раёна, каб не толькі падвесці вынікі сельскагаспадарчага года, але і адзначыць лепшых, успомніць ветэранаў працы, – сказаў кіраўнік раёна. 

Гэты год быў няпростым, аднак хлебаробы нават у такіх умовах здолелі сабраць нядрэнны ўраджай. Намалочана 40,5 тысячы тон збожжа і зернебабовых, амаль 5 тысяч тон кукурузы на зерне, 3 835 тон рапсу. Накапана 5 101 тон бульбы і 77 тысяч тон буракоў, сабрана 755 тон яблыкаў. На перапрацоўчыя прадпрыемствы пастаўлена больш за 5 тысяч тон збожжа, 42 тысячы тон малака, больш за 4 тысячы тон ялавічыны і амаль 2 тысячы тон свініны.

Ігар Шалудзін назваў проз­вішчы лепшых хлебаробаў, аратых, жывёлаводаў, даярак, корма­нарыхтоўшчыкаў і, апярэдж­ваючы падзеі, паве­даміў, што ўсе пераможцы раённага спаборніцтва атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. 

IMG_4002.JPG

Старшыня райвыканкама ўру­чыў Падзячны ліст старшыні Гро­дзенскага аблвыканкама ветэрынарнаму фельчару МТК «Дай­лідкі» КСУП «Гервяты» Дзміт­рыю Будаю і павіншаваў пера­можцаў абласнога спа­бор­ніцтва. На нарыхтоўцы травя­ністых кар­моў адным з лепшых у вобласці стаў трактарыст-машыніст КСУП «Гудагай» Міхаіл Лашчонак.  Сярод тэхнікаў па штучным асемяненні 3-е месца заняў Мі­ха­іл Баршчэўскі з КСУП «Гудагай», сярод аператараў машыннага даення кароў 3-ці вынік паказала даярка МТФ «Ліпнішкі» КСУП «Гудагай» Ганна Сцефановіч. Сярод вадзіцеляў вобласці у кагорце лепшых – малады, але перспектыўны гу­дагайскі меха­нізатар Аляксей Сакалоўскі. Камбайнерскі экіпаж КСУП «Гервяты» ў скла­дзе Арцёма Бабойця і Аляксандра Маркуна прызнаны лепшым у вобласці сярод маладзёжных экіпажаў. 

IMG_3815.JPG

Адметна, што гаспадары свята – КСУП «Гудагай» – другі год запар сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі – за ўзнагародай двойчы на сцэну падымаўся дырэктар гаспадаркі Эдуард Садоўскі. 

IMG_3809.JPG

IMG_4047.JPG

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслан Сачко ўзнагароджваў самую вялі­кую групу перадавікоў – перамож­цаў раённага спаборніцтва ў розных сельскагаспадарчых галінах. Да слова сказаць, і сам Руслан Сачко  атрымаў Па­дзячны ліст і падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У гэты дзень шмат доб­рых слоў гучала ў адрас ве­тэранаў працы, якія шмат гадоў свайго жыцця аддалі сельскай гас­падаркі. Сярод іх – інжы­нер па механізацыі працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі КСУП «Гервяты» Мі­хаіл Клусевіч, які ў сель­­скай гаспадарцы працуе больш за 45 га­доў, і былы бухгалтар КСУП «Варняны» Галі­на Янчэўская.

Раздзяліць радасць з працаў­нікамі вёскі на свята прыехала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук – і не з пустымі рукамі, а з Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі ад раённага Савета дэпутатаў і грашовымі прэміямі. 

IMG_3830.JPG

– Сельская гаспадарка з’яў­ляецца асновай жыцця. Дзякуй вам за адданасць абранай справе, за любоў да роднай зямлі. Нездарма кажуць: хто рана ўстае – таму бог дае. А вы першымі сустракаеце і апошнімі праводзіце кожны дзень, – віншуючы працаўнікоў, сказала Ірына Эдуардаўна.

Па добрай традыцыі Па­дзяч­нымі пісьмамі і падарункамі адзначыў пера­давікоў райкам прафсаюза ра­бот­нікаў аграпрамысловага комп­лексу. Яго старшыня Юрый Адула падзякаваў працаўнікам ферм і палёў за добрасумленную працу і пажадаў ім дабрабыту і здароўя. 

З віншаваннямі і падарункамі на свята завіталі калегі і парт­нёры астравецкіх жывёлаводаў і хлебаробаў – прадстаўнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў і райагразабеспячэння. Лепшых працаўнікоў вёскі адзначылі і раённыя грамадскія аб’яднанні: «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», БРСМ.

IMG_4112.JPG

Працаўнікі сельскай гаспадаркі атрымалі ў той дзень і музычныя падарункі. Работнікі раённай культуры пастараліся ад душы! Падчас узнагароджання лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі выступалі лепшыя калектывы і артысты раёна: народны ансамбль «Скарбніца», танцавальныя калектывы «Іскрынкі» і «Кнопачкі». А калі на сцэну выйшаў адроджаны народны ансамбль «Кемяліна» – зала ахнула і не шкадавала апладысментаў для гэтага цудоўнага калектыву.

IMG_4169.JPG

Прыемным сюрпрызам для прысутных у зале стала і запальнае энергічнае шоу цыганскага калектыву «Алюр».

…У прыгожых жанчынах, якія, падымаючыся на сцэну, сарамліва хавалі свае ўсмешкі, «зацягнутых» у непрывычныя строгія касцюмы мужчынах, складана было пазнаць герояў маіх рэпартажаў… Яны не прывыклі  быць героямі свята, бо больш прывыклі працаваць – самааддана, без святаў і выхадных. Але ў гэты дзень усё было для іх: і віншаванні, і ўзнагароды, і песні. 

Дзякуй вялікі за нялёгкую працу, працаўнікі ферм і палёў, перадавікі, ветэраны працы і тыя, хто не трапіў на свята – бо ў гэты дзень карміў і даіў жывёлу, развозіў па фермах кармы…


Лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна

Раслінаводства

Пераможцы спаборніцтва сярод камбайнераў

1-е месца – экіпаж КСУП «Гервяты» ў складзе камбайнера Анд­рэя Вінцкуся і памочніка Мікіты Вінцкуся, які на камбайне «Джон-Дзір 9660» намалаціў 1 815 умоўных тон зерня. 

IMG_3880.JPG

2-е месца – экіпаж КСУП «Міхалішкі» ў складзе камбайнера Валерыя Дзенюша і памочніка Антона Дзенюша, які на камбайне «Джон-Дзір 9660» намалаціў 1 560 умоўных тон зерня.

3-е месца – экіпаж КСУП «Гудагай» у складзе камбайнера Яўгена Грабоўскага і памочніка Аляксанд­ра Ермаковіча, які на камбайне «КЗС-1218» намалаціў 1 394 умоўныя тоны зерня.


Пераможцы спаборніцтва сярод вадзіцеляў

1-е месца – Валерый Кірпа з КСУП «Гервяты», які на аўтамабілі ГАЗ САЗ-3507 перавёз 3 484 умоўныя тоны зерня. 

2-е месца – Валерый Вялікі з КСУП «Гервяты», які на аўтамабілі ГАЗ САЗ-3507 перавёз 3 164 умоўныя тоны зерня. 

3-е месца – Валерый Змітровіч з КСУП «Гудагай», які на аўтамабілі МАЗ-555102 перавёз 3 122 умоў­ныя тоны зерня.


Лепшы вадзіцель цэнтравывазу – Аляксандр Сянюць з КПУП «Астравецкая сельгастэхніка», які перавёз 368 умоўных тон зерня.


Пераможцы спаборніцтва на сушцы і дапрацоўцы зерня – звяно аператараў мабільнай сушыльнай устаноўкі  КСУП«Гервяты» ў скла­дзе Станіслава Кайрыса і Іва­на Янецкага, якія апрацавалі 6 669 умоўных тон зерня.


Пераможцы спаборніцтва на корманарыхтоўцы

1-е месца – Славамір Сыс з КСУП «Варняны», які на камбайне «Ягуар-870» нарыхтаваў 22 771 умоўную тону зялёнай масы.

IMG_3909.JPG

2-е месца – Сяргей Яблонскі з КСУП «Гудагай», які на камбайне «Джон-Дзір 7380» нарыхтаваў 20 957 умоўных тон зялёнай масы.

3-е месца – Міхаіл Янч з КСУП «Гервяты», які на камбайне «Ягуар-870» нарыхтаваў 16 452 умоўныя тоны зялёнай масы.


Пераможцы сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы

1-е месца – Станіслаў Грым­боўскі з КСУП «Гудагай», які на трактары МТЗ-1025 перавёз 664 тоны травяністых кармоў.

2-е месца – Віктар Валуевіч з КСУП «Міхалішкі», які на трактары МТЗ-3022 перавёз 388,4 тоны травяністых кармоў.

3-е месца – Вадзім Кацяш з КСУП «Гервяты», які на аўтамабілі КамАЗ-55102 перавёз 373,3 тоны травяністых кармоў. 


Жывёлагадоўля

Пераможцы спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення ў даільных залах малочна-таварных комплексаў

1-е месца – Люцыя Арлоўская, Марына Юркойць, Наталля Маргентал, Ірына Казырская з МТК «Малі» КСУП «Гудагай», якія надаілі ад каровы  8 069 кілаграмаў малака (+715 кг).

2-е месца – Ганна Праўлуцкая, Алена Дзямідчык, Ларыса Гілевіч, Людміла Грыбкова з МТК «Рымдзюны» КСУП «Гервяты», якія надаілі ад каровы 6 043 кілаграмы малака (+120 кг).

3-е месца –  Рамуальда Печа­­т­оўская, Ларыса Саўко, Ірына Кель з МТК «Падольцы» РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», якія надаілі ад каровы 4 134 кілаграмы малака (+138 кг).


Пераможцы спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных фермаў у намінацыі «Лепшы аператар гаспадаркі»

Яніна Мядэйша з МТФ «Ліпніш­кі» КСУП «Гудагай», якая надаіла ад каровы 5 293 кілаграмы малака (+782 кг).

Іна Кузміцкая з МТФ «Варняны» КСУП «Варняны», якая надаіла ад каровы 4 491 кілаграм малака (+286 кг).

Святлана Вяржынская з МТФ «Міцюны» КСУП «Гервяты», якая надаіла ад каровы 5 717 кіла­грамаў малака (+ 751 кг).

Марыя Чайкоўская з МТФ «Ласі» КСУП «Міхалішкі», якая надаіла ад каровы 3 085 кілаграмаў малака (+ 41 кг).


Лепшыя жывёлаводы па да­рошч­ванні і адкорме буйной рагатай жывёлы

Святлана Сыс з комплексу па адкорме БРЖ КСУП «Гервяты»,

Гэлена Дрэма з МТК «Германішкі» КСУП «Гудагай»,

Міраслава Букель з МТК «Рытань» РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»,

Віталь Заранковіч з фермы «Слабодка» КСУП «Гудагай»,

Валянціна Гульбіновіч з комплексу па адкорме БРЖ КСУП «Гервяты».

IMG_3971.JPG


Лепшыя жывёлаводы на свіна­комплексе КСУП «Варняны»

Галіна Магадзя, жывёлавод па гадоўлі парасят-ад’ёмышаў,

Маргарыта Сцяшанава, жывёлавод па адкорме свіней. 


Лепшыя ў сваёй прафесіі 

Лепшы трактарыст-машыніст: 

Уладзімір Шаблавінскі – КСУП «Гудагай»,

Валерый Дзенюш – КСУП «Варняны»,

Анджэй Ясевіч – КСУП «Гервяты»,

Сяргей Чымбар – КСУП «Міха­лішкі»,

Ягор Шостак – РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»,

Уладзіслаў Калпак – КПУП «Астравецкая сельгастэхніка».


Лепшы вадзіцель:

Генадзь Масальскі – КСУП «Гудагай»,

Віктар Садоўскі – КСУП «Варняны»,

Зянон-Іван Мікліс – КСУП «Гервяты»,

Іван Чайкоўскі – КСУП «Міха­лішкі»,

Іван Казлоўскі – РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

IMG_3998.JPG


Лепшы работнік абслугоў­ваю­чай і рамонтнай службы:

Віталь Аляхновіч, электрагазазваршчык КСУП «Гудагай»,

Генадзь Бычанок, майстар-наладчык тэхнічнага абсталявання КСУП «Варняны»,

Альбіна Яцэвіч, загадчыца сталовай КСУП «Гервяты»,

Казімір Масевіч, электрагаза­зваршчык КСУП «Міхалішкі»,

Аляксандр Малашанкаў, токар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі»,

Сяргей Туркін, слесар-ра­монт­­нік КПУП «Астравецкая сель­гастэхніка»,

Віктар Ждановіч, токар Астравецкага ПМС.


Лепшы спецыяліст у расліна­водстве – галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька.


Лепшы спецыяліст у жывёла­гадоўлі: 

загадчыца МТК «Газа» КСУП «Варняны» Генаэфа Харкевіч,

загадчыца МТК «Маркуны» КСУП «Міхалішкі» Святлана Кісель.


Лепшы работнік ветэрынарнай службы: 

ветурач КСУП Гудагай» Андрэй Калпак,

ветурач селекцыйна-племян­но­га цэнтра жывёлагадоўлі Аляксандр Семчанка.

Лепшы эканаміст – Наталля Перка з КСУП «Варняны».

Лепшы бухгалтар – галоўны бухгалтар КСУП «Гервяты» Гэлена Валэйка.

IMG_4024.JPG

Лепшы спецыяліст інжынернай службы – Мечыслаў Лісоўскі з КСУП «Варняны».

IMG_4025.JPG

Граматай Астравецкага раённага Савета дэпутатаў адзначаны галоўны інжынер-механік КСУП «Гудагай» Павел Гваздоў.

IMG_3844.JPG

Падзячныя пісьмы Астравецкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі

жывёлавод па адкорме МТФ «Варона» КСУП «Варняны» Станіслаў Савіцкі,

загадчыца МТФ «Малюта» КСУП «Гервяты» Святлана Бараноўская,

галоўны бухгалтар КСУП «Міхалішкі» Зоя Кавалёнак,

IMG_3870.JPG

вадзіцель РУП «Астравецкі саў­гас «Падольскі» Валерый Алехна,

загадчыца ветлабараторыяй Астравецкай райветстанцыі Валянціна Карэйва. 


Ганаровай граматай Гро­дзен­скага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны механізатар Андрэй Вінцкусь з КСУП «Гервяты».


Падзячны ліст Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі

старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Астравецкай райветстанцыі Наталля Назарава,

аператар машыннага даення КСУП «Гервяты» Святлана Вяржынская.


Уручылі Дыпломы Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК за  перамогу ў абласных спаборніцтвах уручылі на нарыхтоўцы кармоў

трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты» Міхаілу Янчу, 

трактарысту-машыністу  КСУП «Гервяты» Рымантасу Трапшысу.

на жніве трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты» Іосіфу Масевічу. 

Дыпломам Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК узнагароджана старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.

IMG_4067.JPG

IMG_3725.JPG

IMG_3727.JPG

IMG_3729.JPG

IMG_3730.JPG

IMG_3734.JPG

IMG_3738.JPG

IMG_3739.JPG

IMG_3745.JPG

IMG_3754.JPG

IMG_3762.JPG

IMG_3766.JPG

IMG_3772.JPG

IMG_3776.JPG

IMG_3782.JPG

IMG_3840.JPG

IMG_3974.JPG

IMG_3987.JPG

IMG_4083.JPG

IMG_4121.JPG

IMG_4143.JPG

IMG_4179.JPG

IMG_4194.JPG

IMG_4195.JPG

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Комментарии
0
Гость
Спасибо за хороший и оперативный репортаж. Гервятцы лучшие!
Имя Цитировать 0
0
Дед Зануда
Праздник удался! Бесспорно! Всё интеллигентно, гармонично красиво, со вкусом. Респект всем, кто делал этот праздник! Отдельное спасибо за возрождение "Кемелины", она великолепна! Тружеников села - с праздником и низкий им поклон за их труд!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Очень радостно было увидеть и услышать возрождённый ансамбль Кемелина! Как и в былые времена, профессионально и задорно, несмотря на обновлённый состав, и главное, что в этот состав вошли люди из руководства. Вот это показатель отношения к работникам, когда руководитель, наравне с остальными, отдаёт силы и дарит свой талант зрителю, а не заседает в первых рядах с гордым видом.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений