Поговорим про тунеядство

11:36 / 21.10.2018
2605

Ці шмат у нас дармаедаў і што можа іх матываваць да працы? Гэта высвятляў наш карэспандэнт на вуліцах горада.

Святлана Марцінкевіч, метадыст:

Марцінкевіч.jpg

– Я не лічу, што ў нашым раёне шмат дармаедаў. Па першай рэдакцыі Дэкрэта аб тунеядцах шмат людзей трапляла ў іх рады. Цяпер лягчэй ра­забрацца – хто дармаед, а хто – не.

Што да матывацыі непрацуючых людзей, то гэтае пытанне вырашыць павышэнне заработнай платы. Аднак і гэта не выйсце, бо тады пачнуць расці цэны…

 

Віктар Зайцаў, адміністратар магазіна:

Зайцаў.jpg

– Я статыстыку не вяду, аднак большасць людзей, якіх бачу,– добрыя работнікі. Хаця дармаеды мне на вочы ўсё ж трапляюць.

Матываваць чалавека да працы – задача не з лёгкіх. Чалавек сам павінен захацець працаваць. У многіх выпадках прымусіць чалавека кожны дзень уставаць на работу можа толькі сіла.

 

Таццяна Глаўдзель, школьніца:

Глаўдзель.jpg

– У Астраўцы дармаедаў і ім падобных мала – прынамсі, я іх не бачу.

Адносна работы ў мяне такое меркаванне: калі чалавек не хоча працаваць, то прымушаць яго не трэба – нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Калі некаму падабаецца жыць, перабіваючыся выпадковымі заробкамі, то няхай ён так і жыве.

 

Алена Грэйць, пенсіянерка:

Грэйць.jpg

– Дармаедаў у нас хапае. І сярод моладзі ёсць такія, хто сядзіць на шыі ў бацькоў. Я, хоць і пенсіянерка, езжу на бульбу і бачу, колькі з намі непрацуючай моладзі.

Вось пры СССР немагчыма было сабе ўявіць, што нехта не хоча рабіць унёсак у агульную будучыню.

 

Вера Баўціна, муляр:

Баўціна.jpg

– Я не мясцовая – у Астраўцы толькі працую. Адзначу, што сярод тых, хто тут жыве, або прыязджае на працу, лайдакоў няма,  многія працуюць нават звыш нормы.

Прымусіць чалавека працаваць немагчыма. Ён павінен сам захацець. А для гэтага яму трэба стварыць умовы і даць годны заробак.

Текст:
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений