Летнікі, што працавалі ў Астравецкім раёне, адны з лепшых у вобласці

15:40 / 17.10.2018
1

Астравецкія летнікі сталі аднымі з лепшых у абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аздараўлення дзяцей.

Такі агляд сярод летнікаў з кругласутачным і дзённым знаходжаннем дзяцей праводзіцца штогод. Ён не толькі стымулюе арганізатараў летняга адпачынку на пошук новых падыходаў у распрацоўцы праграм, добраўпарадкаванні тэрыторый, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, харчавання і нават медыцынскага забеспячэння – такім чынам прэзентуецца лепшы педагагічны вопыт.

Вясёлка 2.jpg

Шэсць гадоў запар у лік пераможцаў або прызёраў гэтага конкурсу ў намінацыі на лепшую выхаваўчую праграму змены з нашага раёна траплялі толькі распрацоўкі летніка “Вясёлка” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Гэты год для іх не стаў выключэннем: школа сваёй справы “Паспяховы я – паспяховая краіна” па навучанні стварэння ўласнага бізнесу “ўзяла” Дыплом І ступені сярод летнікаў з кругласутачным знаходжаннем дзяцей.

Прыемная навіна прыйшла і ў Мальскі дзіцячы садок – пачатковую школу. Праграма мальскага летніка з дзённым знаходжаннем выхаванцаў “Вандроўка Смайліка па Радзіме” была адзначана Дыпломам ІІІ ступені.

Вясёлка 1.jpg

 Ідэя змены была ў тым, каб пазнаёміць дзяцей з адметнасцямі раёнаў нашай вобласці – і ў выніку разам “напісаць” кнігу “Мая Гродзеншчына”, – расказвае дырэктра Мальскага НПК Анастасія Іванаўна Багдановіч. – Уласнаручна зробленую кнігу мы і прадставілі на конкурс.

Цяпер “вясёлкаўская” праграма выхавання адпраўлена на рэспубліканскі этап агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы летнік. Будзем спадзявацца, што і там астраўчане атрымаюць годную адзнаку сваёй работы.

Текст: