Чытачы "АП" віншуюць сваіх настаўнікаў са святам

06:02 / 07.10.2018
2
Напярэдадні Дня настаўніка рэдакцыя «АП» прапанавала чытачам павіншаваць са святам сваіх любімых настаўнікаў. Вось што з гэтага атрымалася.

Людміле Фабіянаўне Валадзько


IMG_3249.JPG***
Адкуль яна – 
Прыгожая жанчына
З богам у душы
І яснымі вачыма?
Чужыя клопаты і гора
Яе кранаюць больш сваіх,
Пра сябе яна не дбае –
Думае больш пра чужых.
Па сцяжынцы ідуць людзі,
каб толькі глянуць на яе.
Яе падтрымка і ўсмешка – 
Нешта святое для мяне.
Ну а самой ёй 
вельмі цяжка –
Лёс б’е балюча так заўжды,
І толькі божая падтрымка
Яе ратуе ад бяды.
Малю я Матку Боску шчыра,
каб  хоць падоўжыла ёй век, 
каб слёзы, клопаты, трывогі
Не краналі больш яе.
Мой любы Бог, ты ёсць на свеце!
ахоўвай на зямлі яе.
хай сонейка яе прывеціць,
Зямелька сілу хай дае!

Я працую памочнікам выхавацеля ў Падольскай сярэдняй школе-дзіцячым садку. Вершы пісаць не ўмею – але так хочацца зрабіць нешта прыемнае для самага лепшага ў свеце Настаўніка, Чалавека, Жанчыны з вялікай літары – Людмілы Фабіянаўны Валадзько. У маім разуменні гэта – святы чалавек! Я бясконца ўдзячна ёй за тое, што яна ў свой час дапамагла мне. І дапамагае многім людзям – хоць ёй самой так патрэбна  дапамога і падтрымка. 
Гэты верш – парыў душы! Не судзіце строга, не шукайце літаратурных хібаў – адчуйце, што я хацела сказаць, і зразумейце, што гэта за чалавек – Людміла Фабіянаўна Валадзько!


Вераніка Белаводская.


Уважаемая 
Елена Анатольевна Бабич!

Елена Анатольевна Бабич.jpg

Спасибо за ваш труд!
За то, что изо дня в день, вы каждому из своих учеников дарите частичку себя. 
Вы даете знания, делитесь опытом, уделяете свое внимание и, в конце концов, дарите частичку своего сердца. 
Спасибо за ваш профессионализм, уникальный подход к каждому ребенку, ваше исполинское терпение и ответственность. 
Желаем вам здоровья, удачи и благополучия.

Родители  Алины Веселовой.


Уважаемая Татьяна Викторовна Лозовская! 

Татьяна Викторовна Лозовская.jpg

Благодарим от всей души и сердца за вклад ваш в воспитание наших нежных деток.
Мы очень-очень ценим
вас за тепло, добро,
За то, что с вами детям
уютно и легко.
Пусть сложится карьера,
Пусть будет сладкой жизнь.
Желаем не болеть вам,
Желаем не тужить!

 Родители Полины Веселовой.


Уважаемый Анатолий Анатольевич Батюлев!

IMG_0170.JPG

Так уж случилось, что после школы столкновения с физикой как наукой у меня нечастые и в основном прикладного характера: вспоминаю о законе сохранения энергии, прежде чем потянуться за пятым куском торта, недобрым словом поминаю теорию относительности и силу притяжения Земли, пытаясь подтянуться на турнике, упрямо употребляю слово «масса» вместо «вес». Но вас я часто вспоминаю как одного из главных своих учителей по жизни – того, кто научил силе, индивидуальности, характеру, любознательности, – а это важнее любых знаний!
Спасибо вам огромное – и с Днем учителя вас!

 Алена Рыбик.


Марыі Карлаўне Васілёнак

 За плячыма Ма­рыі Карлаўны Васілёнак амаль 40 гадоў педа­гагічнай працы. І за гэты час яна ні разу не пашкадавала, што выбрала гэты шлях. Пасля заканчэння Гродзенскага педінстытута стала  настаўніцай рускай мовы і літаратуры Завельцаўскай васьмігадовай школы, потым працавала ў Вароне, Падольцах, Спондах, праз нейкі час стала  загадчыкам раённага метадычнага кабінета. Аднак жыццёвыя абставіны зноў прывялі Марыю Карлаўну ў школу. На гэты раз – у Гудагайскую.

 Яна – настаўнік. І ў  кожнага свайго вучня ўклала часцінку сябе і  сваёй душы. Яе выхаванцы былі прызёрамі раённай і ўдзельнікамі абласной алімпіяды па рускай мове; двое –  Людміла Мінкевіч і Юлія Букель – абралі прафесію журналіста; Ганна Наймовіч, Наталля Янч і  Святлана Пілецкая сталі настаўнікамі рускай мовы і літаратуры.
Яна кіруе школьным музеем. І калі яшчэ зусім нядаўна спіс штомесячных яго наведвальнікаў вылічаўся сотняй-другой, то сёння,  дзякуючы сайту музея,  да гісторыі, культуры і вытокаў самабытнасці зямлі Гудагайскай далучаюцца ўжо тысячы людзей. Сярод наведвальнікаў сайта грамадзяне ЗША, Ізраіля, Расіі, Нідэрландаў, Францыі і іншых краін свету. 

_MG_2174.JPG

Яна – даследчык. Семінары-практыкумы, краязнаўчыя канферэнцыі  і віктарыны, пошукавая работа, удзел у інавацыйным праекце па  даследаваннях роднага краю,  перасоўныя выставы і «Музей у чамадане»  –  ёй на ўсё хапае часу.  І вынікам гэтага становяцца шматлікія ўзнагароды, якія настаўніца і яе вучні атрымліваюць за сваю работу.

Марыя Карлаўна ўпэўнена, што  калі мы сёння выхаваем патрыётаў, то будзем спакойныя за будучыню нашай краіны.
Як выдатны настаўнік і добразычлівы калега, Марыя Карлаўна імкнецца ўсё дасканала растлумачыць  і дакапацца да ісціны.
Гэта жанчына адкрытая і ветлівая, умее слухаць і чуць. Дзякуючы аптымістычнаму настрою, яе твар заўсёды іскрыцца   шчырай усмешкай, а вочы свецяцца дабрынёй. Адна з галоўных запаведзяў Марыі Карлаўны – быць патрэбнай. А яшчэ – адчуваць сябе сапраўднай  жанчынай, прывабнай і крыху таямнічай.

За шматгадовую плённую працу, адданасць прафесіі, творчы падыход да работы  Марыя Карлаўна Васілёнак неаднаразова была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення аду­кацыі, аддзела адукацыі Астра­вецкага райвыканкама. А сёлета да Дня настаўніка яна  прадстаўлена да ўзна­гароджання Ганаровай граматай Астравецкага раённага выканаўчага камітэта. 

Са святам, дарагая Марыя Карлаўна – настаўнік, на якога хочацца быць падобным!

Жанна ЯНЦЭВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гудагайскай СШ. 


Уважаемая Анна Валерьевна Лапшевич! 

Фотопоздравление Лапшевич.jpg

Примите наши поздравления ко Дню учителя!
Дорогую учительницу 
мы поздравляем
И хотим сегодня вам сказать:
Мир без вас себе 
не представляем – 
Лучше и мудрее не сыскать!
С опытом и знаниями своими
Душу вы сумели в нас вложить.
Вам здоровья, счастья пожелаем
И до сотни лет прожить!

С уважением 11 «Б» класс гимназии №1.


Уважаемая Галина Мечиславовна!

эльвира сенють.jpg

 С Днем учителя! Мы с вами только недавно познакомились, но уже полюбили! Хочу сказать вам огромное спасибо за первый звонок, первые победы, легко решаемые трудности, добрые советы и знания, которые вы нам даете! Хотим вам пожелать здоровья, счастья и везения во всем, пусть наши хлопоты и шалости не создают вам неприятностей, а гордость за нас перекрывает все маленькие проступочки!

Мы еще во многом крошки,
Мы шалим еще немножко,
Но для нас вы так важны.
Знайте: вы всем нам нужны!
Знанья учите любить
И родителей ценить,
Помогаете во всем...
Школа – это тоже дом.
Мы поздравить вас хотим,
Подарить вам позитив.
Много счастья и здоровья
Пожелаем все с любовью!

Прислала Эльвира Сенють.


Нашы любімыя настаўнікі! 

Прыміце шчырыя віншаванні,  напоўненыя глыбокай павагай і ўдзячнасцю да вашай высакароднай прафесіі. 

Разам з вамі,  Таццяна Аляксандраўна Ярмаковіч,  мы спасці­гаем прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы. Гэта адзін з нашых любімых прадметаў. Дзякуючы вам мы добра размаўляем па-беларуску. 

Марыя Алегаўна Мальдзіс, вы – наш самы класны класны, чалавек, які кожную хвіліну апякае нас і настаўляе, слухае, разумее і дапамагае. І галоўнае – любіць, як родных!
Дасылаем віншаванні і нашай першай настаўніцы Галіне Іванаўне Бяйдук,  з якой вучылі лічбы і літары, няўмела выводзілі словы і вымаўлялі першыя склады. 

Паважаная Святлана Станіславаўна Пілецкая! Вы цярпліва ўводзіце нас у свет  рускай мовы і літаратуры.  Магчыма, сярод нас падрастаюць вашы будучыя калегі – і гэта цалкам ваша заслуга. 

пілецкая с.с..jpg



Віншуем усіх настаўнікаў Гудагайскай сярэдняй школы – былых і сённяшніх –  са святам!  З Днём настаўніка!

 Вучні 8 «Б» прававога класа Гудагайскай СШ.


Эліне Віктараўне Гражуль-Гульбінскай

 Яна была маім першым настаўнікам, першым настаўнікам майго мужа, старэйшай дачкі, а сёння – яна першы настаўнік нашай малодшай дачушкі.
 Атрымліваецца, што Эліна Віктараўна – першы настаўнік усёй нашай сям'і! 

Фото 001.jpg

Усе мы розныя, але да кожнага з нас яна мела свой падыход, знаходзіла патрэбныя словы, ніколі не шкадавала пахвалы або сваёй усмешкі. З ёй добра, спакойна і цікава. У яе не бывае дрэннага настрою (а калі і бывае, то гэтага ніхто не бачыць), у яе не бывае дрэннага надвор'я, таму што яна ўсюды ўмее разгледзець добрае. Так і са сваімі вучнямі: дрэнных у яе няма і ніколі не было.

Першы настаўнік – гэта вельмі важны чалавек у жыцці кожнага. Менавіта ён дае нам асновы асноў, уводзіць у дарослае жыццё, знаёміць са школьнымі парадкамі, дапамагае прывыкнуць да новай абстаноўкі. Паважаная Эліна Віктараўна, вы цудоўны  настаўнік! Вялікі дзякуй вам за тое, што ніколі не пакідалі ні аднаго з нас сам-насам са сваімі страхамі і сумненнямі, дзякуй за разуменне і лаяльнасць, дзякуй за вашу нялёгкую, але вельмі важную працу. Жадаю, каб вучні вас паважалі, калегі шанавалі, а блізкія моцна любілі. Са святам!

Юлія Субаткевіч.


Воспитателям 8 группы ДЦРР № 1 г. Островца

С праздником вас, наши милые и уже такие родные воспитатели! 
Спасибо вам большое за добросовестный труд, за теплое и доброе отношение к нашим детям! 

А вот как говорят дети о своих воспитателях:

– Тетя Дана самая красивая и милая. Когда она вернулась на работу, обняла меня крепко-крепко – она такая теплая. И мне стало так тепло. Василина – очень хорошая, она всегда с нами здоровается и гладит всех по голове. Тетя Валя – очень милая, мягкая и добрая.

bf29cc523797218ac3366d799f54c20a.jpg

Данута Витольдовна Тумкевич, воспитатель

– Тетя Дана, тетя Валя и Василина – очень светлые и добрые воспитатели. Они всегда улыбаются, здороваются, когда встречают нас утром.

– Наши воспитатели похожи на мою маму, потому что они также заботятся обо мне и других детках.

– Я люблю ходить в садик, потому что Василина Вячеславовна, Данута Витольдовна и Валентина Болеславовна – классные и самые лучшие. Они всегда придумывают что-нибудь интересное и не дают нам скучать.

– Данута Витольдовна и Василина Вячеславовна хорошие, но иногда строгие. Им нравится нас учить. А Валентина Болеславовна – добрая, и мы с ней хорошо кушаем.

9cac988e898fef02c9ffe66bb5ab4cd6.jpg

Валентина Болеславовна Катинель, помощник воспитателя

– Они учат нас быть добрыми, послушными, умными, читают сказки, учат стихи, поют песенки.

–  Данута Витольдовна растит из нас человеков.

– Валентина Болеславовна, всегда, когда встречает нас, говорит: «Дай пять!»

– Наши воспитатели самые лучшие. Валентина Болеславовна приносит нам кушать. А когда дети плохо себя ведут, рассказывает про них волшебнику. Василина Вячеславовна добрая и хорошая, но когда мы шумим, ей болит голова.

c67a0b4d01fd874049615e72a116cc83.jpg

Василина Вячеславовна Жагунь, воспитатель 

– Наши воспитатели самые добрые, самые родные, самые красивые и они просто наши самые-самые...

С уважением родители.


Педкалектыў Альхоўскай сярэдняй школы 


складаецца з  людзей, улюблёных у сваю справу, адказных, патрабавальных і мудрых. Яны для нас з’яўляюцца ўзорам сапраўднай мудрасці і справядлівасці.
Здаецца, зусім нядаўна нас сустрэла першая настаўніца Валянціна Іванаўна Міхайлава. Яна вучыла нас быць дысцыплінаванымі і адказнымі, паважлівымі і добразычлівымі, выхоўвала справядлівасць і дабрыню. 

У сярэдніх класах нас сустрэлі  настаўнікі-прадметнікі, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Кожны па-свойму цікавы, непаўторны, таленавіты, яны ў меру строгія і патрабавальныя. Галоўнае, што мы атрымліваем ад іх – гэта жаданне вучыцца далей, бо самі веды, па іх словах, будуць апорай у будучым жыцці, асновай нашага прафесійнага поспеху, асабістага шчасця. І мы вельмі ўдзячны нашым настаўнікам за гэта.

учителя.JPG

Шмат сіл і часу  патрабуецца і настаўніку, і вучням, каб падрыхтавацца да конкурса, алімпіяды, спартыўных спаборніцтваў, атрымаць перамогу ў інтэлектуальных гульнях. Вялікі дзякуй усім, хто перадае свае веды і сілы нам, вучням. З павагай і шчырай любоўю выказваем словы ўдзячнасці настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў раённага этапу прадметных алімпіяд з нашага класа: Т.С. Бабіч, Р.Ф. Пацойць, В.С. Драгуновіч, А.Г. Тумкевіч, Л.І. Анімуцкай, Л.У. Саўко, А.І. Кусойць. 
Спартыўныя дасягненні рознага ўзроўню дапамагае  нам ажыццявіць настаўніца фізічнай культуры і здароўя В.К.Яновіч.
Шчыры дзякуй за падрых­тоўку тэатральных пастановак на нямецкай мове настаўнікам Л.І. Анімуцкай і Г.У. Уласік.          
Перамогі ў творчых конкурсах на розныя тэмы дапамагала ажыццявіць В.І. Міхайлава.

Сур’ёзнай і адказнай справай у школьным жыцці з'яўляюцца навукова-практычныя канферэнцыі, конкурсы экскурсаводаў. Сабраць неабходны матэрыял і дастойна абараніць яго дапамагалі нам настаўнікі Л.У.Саўко,  Р.Ф.Пацойць, Р.Ч.Мароз.

Вучні нашага класа з’яўляюцца членамі інтэлектуальнай каманды «Арыён» і неаднаразовымі пераможцамі раённых гульняў. За гэта дзякуй Т.М. Ждановіч і А.В. Клімашэўскіс.

Асаблівыя словы падзякі нашаму класнаму кіраўніку Л.У. Саўко, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства. Гэта сапраўдны педагог, які цудоўна ведае сваю справу, разумее нас. Яна адкрытая для зносін, любіць нас, як сваіх родных дзяцей. Гэта чалавек, які ўмее зразумець і выслухаць, заўсёды дапамагае пераадолець цяжкасці, умее запаліць дабром, пазітывам, павесці за сабой. Можна бясконца пералічваць  добрыя якасці Людмілы Уладзіміраўны, але галоўнае, што яна з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас.
Шчыры дзякуй, нашы паважаныя і самыя любімыя настаўнікі Альхоўскай сярэдняй школы, за ваша цярпенне, стараннасць і добразычлівасць, за вашу патрабавальнасць і тактоўнасць.

Віншуем вас з прафесійным святам! Жадаем моцнага здароўя, узаемапаразумення, таленавітых вучняў, задавальнення ад працы, падтрымкі з боку блізкіх!

З павагай вучні 11 класа Альхоўскай сярэдняй школы.


Татьяне  Фабиановне Голяк и Анастасии Мечиславовне Юшкявичюс

письмо.jpg

Анастасия Мечиславовна.jpg

Татьяна Фабияновна и Аня.jpg


Петрик Жанна Григорьевна

Первая учительница моя и моего брата Тимофея. С праздником Жанна Григорьевна! Большое спасибо за всё и низкий Вам поклон.

Петрик Жанна Григорьевна.jpg

Злата Минкилевич




Текст: Главный администратор