Островчане стали одними из лучших в конкурсе фотографий

10:49 / 03.10.2018
У Гродне падвялі вынікі фотаконкурсу сярод выхаванцаў аздараўленчых летнікаў «Мая малая радзіма». Сярод пераможцаў ёсць і нашы землякі.

Падчас летняй аздараўленчай кампаніі дзецям, што адпачывалі ў летніках, прапанавалі зрабіць фотаздымкі, якія перадавалі б прыгажосць альбо рэгія­нальныя адметнасці сваёй радзімы, і па­ўдзельнічаць у абласным фотаконкурсе.

Савёнок Алина (10).jpg

Фота Савёнак Аліны

– Напэўна, няма больш простага і разам з тым больш яскравага  спосабу перадачы светаўспрымання, чым фота, – гаворыць намеснік дырэктара Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Сцефановіч. – Аднак ёсць адна вельмі важная акалічнасць: не заўсёды тое, што табе здаецца прыгожым, атрымаецца такім на здымку альбо будзе прыцягваць увагу так, як па-за аб’ектывам, – тут трэба ўмець убачыць «карцінку». 

Левковец Евгений(19).jpg

Фота Яўгена Леўкаўца

Нашы дзеці не толькі ўбачылі гэту карцінку – яны сваімі фотаработамі ўлюбілі ў Астравеччыну журы: чатыры здымкі адзначаны як  лепшыя. 
Дыпломам ІІ ступені за здымак летняга ранку ўзнагароджаны Эдгар Кардзіс з Гервяцкай СШ.

x8US95Y8tTU.jpg

Фота Эдгара Кардзіса

Тры прызавыя месцы ў выхаванцаў профільнага атрада «Вясёлка» Астравецкага ЦТДіМ. Дыплом І ступені атрымала Аліна Савёнак за здымак архітэктурнай жамчужыны Астравеччыны – гервяцкага касцёла Святой Тройцы. За цікавыя пейзажы Кацярыну Пукшту і Яўгена Леўкаўца адзначылі Дыпломамі ІІ ступені. 

Пукшта Екатерина (16).jpg

Фота Кацярыны Пукшты



Текст: