Поделитесь с редакцией “АП” старыми фотоснимками
11:12 / 02.10.2018
Если в вашем семейном архиве сохранились старые фотоснимки – поделитесь ими с редакцией «Островецкой правды»: вместе мы создадим и сохраним для потомком фотоисторию нашего района.
І нават няважна, ці ведаеце вы людзей, якія трапілі ў аб’ектыў, ці знаёмыя вам мясціны, што адлюстраваны на чорна-белым адбітку, – іх хочацца разглядваць зноў і зноў, углядваючыся ў абрысы і выраз твараў, у фасон і крой адзення, у дэталі на другім і нават на трэцім планах. І цікавасць гэтая ўзрастае ўдвая ці ўтрая, калі людзі і мясціны – знаёмыя. Старыя фотаздымкі– адна з найбольш аб’ектыўных старонак нашай гісторыі, якая паказвае тое, што было шмат гадоў таму, такім, якое яно было.
У рэдакцыі ў Год малой радзімы ўзнікла ідэя: зрабіць архіў старых фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны людзі, падзеі, мясціны Астравеччыны – вядома, з тым, каб пазнаёміць з гэтай фотагісторыяй нашых чытачоў.
Фота з архіва Святланы МЕШКІС
Не, мы не настолькі сквапныя, каб прасіць вас, нашы шаноўныя чытачы, аддаць вашы сямейныя архівы – хоць, калі нехта захоча перадаць у архіў «Астравецкай праўды» арыгіналы старых фотаздымкаў, мы будзем вельмі ўдзячны і нават знойдзем магчымасць заплаціць аўтарскае ўзнагароджанне. Калі ж для вас вельмі дарагія фотаздымкі з сямейнага архіва, вы можаце проста прынесці іх у рэдакцыю: мы іх адсканіруем і арыгіналы вернем уладальнікам. А калі з’явіцца ў рэдакцыю для вас складана – патэлефануйце, мы пастараемся прыехаць і зрабіць усё на месцы – у крайнім выпадку, пазычым у вас фотаздымкі на дзень-другі – і затым абавязкова вернем.
Дык як, напішам сумеснымі намаганнямі фотагісторыю Астравеччыны? Думаю, гэта будзе цікава і карысна для ўсіх нас, і тым больш – для нашых нашчадкаў.
Текст:
Нина Рыбик
Поделиться:
Комментарии
0
Дед Зануда
20:02 / 02.10.2018
|
Здорово придумано! А потом еще и издать в виде книги - эдакая фото-история Островетчины. С возможными комментариями владельцев фотографий. Думается, будет интересно и более возрастному поколению, и молодежи.
|
|
0
Ніна Рыбік
11:11 / 03.10.2018
|
Спадзяемся, што нашы чытачы, у тым ліку і тыя выхадцы з Астравеччыны, хто жывуць зараз за межамі раёна ці нават у блізкім і далёкім замежжы, падтрымаюць нашу ініцыятыву. Калі цікавых здымкаў будзе шмат -- то можна будзе падумаць і пра кніжку. А пакуль што -- чакаем фотаздымкаў!
|
|