Восеньскія клопаты гудагайскіх аграрыяў

12:20 / 26.09.2018
Нездарма кажуць, што восенню работ восем, а то і больш. З палёў трэба паспець убраць тое, што саспела і налілося: буракі, бульбу, кукурузу – і зрабіць задзел на наступны год: падрыхтаваць глебу і пасеяць азімыя культуры.

Як з восеньскімі работамі спраўляюцца працаўнікі КСУП «Гудагай», мы даведаліся напрыканцы мінулага тыдня.

IMG_9551.JPG

Цукровыя буракі
Сёлета ў КСУП «Гудагай» пад цукровыя буракі адведзена 270 гектараў. Намаганнямі двух буракаўборачных камбайнаў «Фервайт» салодкія караняплоды ўбіраліся на плошчы 10 гектараў. З аднаго гектара накопвалі каля 470 цэнтнераў.

– Буракі сёлета нядрэнна ўрадзілі, – гаворыць галоўны аграном КСУП «Гудагай» Андрэй Ненартовіч. – Балазе, пад іх быў зроблены задзел. Атрымаць добры ўраджай, спадзеючыся толькі на падтрымку «нябеснай канцылярыі», – няўдзячная справа: цукровыя буракі адчувальныя і да якасці глебы, і да яе перадпасяўной апрацоўкі. Пры іх вырошчванні важна ўлічыць усе агратэхнічныя нюансы. Спознішся з хімічнай праполкай – і страты будуць вызначацца дзясяткамі цэнтнераў.

IMG_9513 в печать.JPG

У КСУП «Гудагай» убіраць цукровікі пачалі з надыходам каляндарнай восені, хоць верасень і кастрычнік – час актыўнага нарастання іх караняплодаў. 
Дзяржава аказвае вытворцам буракоў дапамогу. Страты на ранняй уборцы кампенсуюцца: вагу буракоў, якія адгрузілі на загрузачныя пункты з 29 жніўня па 10 верасня, павялічваюць на 20%, з 10 па 20 верасня – на 15%.

Уборкай і пагрузкай цукровых буракоў займаюцца працаўнікі КСУП «Гудагай». За дзень на Слуцкі цукровы завод адпраўляецца 8 вагонаў –  каля 450 тон.


11 580 тон накапана цукровых буракоў, з якіх 10 250 тон вывезена на прыёмныя пункты.*


Бульба
Сярэдняя ўраджайнасць «другога хлеба» ў гаспадарцы складае 395 цэнтнераў з гектара – салідны паказчык.

– Сёлета бульба ва ўсіх добра урадзіла, – расказвае Аляксандр Замара, які не першы сезон працуе на бульбаўборачным камбайне. – За дзень накопваю пад 80 тон. Здараецца, што камбайн псуецца, таму раз на раз не прыходзіцца.

IMG_9604 в печать.JPG

Пяты сезон працуе Аляксандр Замара на бульбаўборачным камбайн. Дапамагае яму ў гэтым Раман Пешкур.

Дапамагаюць Аляксандру чатыры паляводы, якія, стоячы на спецыяльнай пляцоўцы камбайна, выдаляюць камяні з транспарцёра, па якім прасоўваюцца бульбяныя клубні.

Акрамя механізаванага «капача», на гудагайскім бульбянішчы працуюць беспрацоўныя з Астраўца, работнікі жыллёва-каму­наль­най гаспа­даркі і канторы сельгаспрадпрыемст­ва.

У КСУП «Гудагай» за дзень у сярэднім выкопваюць бульбу на 1,5 гектарах.

IMG_9609.JPG

Паляводы Ганна Васілеўская і Іван Кандратовіч выдаляюць камні


2 940 тон накапана бульбы. Яна ўбрана на 74,5 гектарах (75%)*


Збожжа
Прамаруджванне на сяўбе азімых дорага каштуе – перакананы Андрэй Ненартовіч.

– Убралі цукровыя буракі, падрыхтавалі гле­бу – і адразу ў поле вы­пускаем сеялкі, – расказ­вае галоўны тэхнолаг гудагайскіх палёў. 
Не першы год на сяўбе шчыруе Пётр Сяргей. Калегі ў адзін голас сцвярджаюць, што на такіх працаўніках і трымаецца гаспадарка.

IMG_9561 в печать.JPG

Пётр Сяргей, сейбіт

– Калі няма перабояў з падвозам  насення, дык за восень каля тысячы гектараў засяваю, – расказвае сейбіт. –  Дзякаваць богу, тэхніка не падводзіць.
Пад азімую пшаніцу адведзена 700 гектараў (насенне прыгорнута ў глебу на 57% плошчы), пад трыцікале – 1 160 гектараў (62%), пад жыта – 300 гектараў (133%).* 


2 200 гектараў сёлета складзе азімы клін гаспадаркі, з іх 1 672 гектары (76% ад запланаванага) ужо засеяна.*



Кукуруза
«Каралева палёў» сёлета цалкам апраўдала сваю мянушку – вымахала пад тры метры  і ганарліва пазірае на чалавека зверху ўніз, як сапраўдная каралева. 
У КСУП «Гудагай» кукуруза ідзе на зялёную масу, якая потым стане спажыўным сіласам, і на зерне. 

Непадалёк ад вёскі Філіпаны кукурузу ўбіраў збожжаўборачны камбайн КЗС-1218, на якім працаваў адзін з лепшых камбайнерскіх экіпажаў гаспадаркі – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч.

IMG_9590 в печать.JPG

Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч ўбіраюць кукурузу на зерне

– За дзень пад 100 тон намалочваем, – расказвае Яўген. – Канешне, убіраць кукурузу значна цяжэй, чым збожжавыя, але яна куды лепш сыплецца. 
– Камбайн часцей забі­ваецца, – далучаецца да размовы Аляксандр. – І жатка тут іншая. Галоўнае – трапіць у радкі.

Калі бункер камбайна цалкам запаўняецца жоўтымі кукурузнымі зярнятамі, іх адвозяць на новы сушыльны комплекс «Грын-вэй», дзе зерне даводзіцца да патрэбнай кандыцыі.


568 гектараў (57%) кукурузы ўбрана на сілас. Ураджайнасць зялёнай масы складае 423 цэнтнера з гектара. Абмалочана 100 гектараў кукурузы на зерне. Валавы намалот склаў 1 035 тон, ураджайнасць – 104  цэнтнеры з гектара.*

 

*Звесткі па стане на 23 верасня.

IMG_9596.JPG

Зерне кукурузы з поля на сушылку возіць Віктар Васілеўскі


IMG_9521.JPG

На буракаўборачным камбайне “Фервайт” працуе Віталь Мілэйша


IMG_9539.JPG

Сяргей Трусевіч абраў шлях у сельскую гаспадарку па прыкладзе бацькі. Малады механізатар заняты на ўборцы буракоў


IMG_9554.JPG

Эдвард Юркойць падвозіць збожжа


IMG_9568.JPG

Палявод Дзмітрый Вішнеўскі засыпае насенне ў бункер сеялкі 


IMG_9631.JPG

Грамбоўскі Іван не толькі прывозіць у поле абеды, але і развозіць па хатах людзей. 


IMG_9630.JPG

Памочнік загадчыка раслінаводчага ўчастка №1 Леанард Мікліс


IMG_9625.JPG

Вадзіцель Сяргей Гурскі


IMG_9624.JPG

Вадзіцель Эдвард Безляповіч


IMG_9614.JPG

Мікалай Лысанаў, вадзіцель


IMG_9615 в печать.JPG

Адразу пасля арміі Чаславас Янкайціс прыйшоў працаваць у КСУП “Гудагай”. Малады вадзіцель возіць бульбу з поля да бульбасховішча.

Текст:
Фото: Алена Гануліч