550 перамог прысвяцілі школьнікі роднаму гораду (+відэа)

15:27 / 25.09.2018
4508
4

Інтэлектуальны марафон, творчыя нумары, выстава гербаў Астравецкага раёна – з-за дажджу школьны турыстычны злёт ператварыўся ў спаборніцтва творчых, актыўных і інтэлектуальных турыстаў.

…Яшчэ ў пятніцу нішто не псавала настрой школьных турыстаў – яны актыўна рыхтаваліся да раённага турзлету “550 перамог”, які быў запланаваны на суботу на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Ластаўка”.

IMG_9564.jpg

Суботняя раніца не парадавала надвор’ем – і, тым не менш, дзевяць школьных каманд з Міхалішкаўскай, Гервяцкай, Гудагайскай, Альхоўскай, Рымдзюнскай з літоўскай мовай навучання школ, Варнянскага НПК, СШ №1, №2 і гімназіі №1 зляцеліся ў летнік, каб прысвяціць свае перамогі малой радзіме і Астраўцу, юбілей якога адзначылі ў жніўні.

IMG_9581.jpg

Юныя турысты, нягледзячы на дождж, рваліся прадэманстраваць свае спартыўныя здольнасці. Праўда, у дарослых на гэты конт былі іншыя меркаванні – і ў выніку спартыўна-турыстычная частка злёту была адменена. Школьнікам прапанавалі прадэманстраваць інтэлект і кемлівасць у “Медыя-Азбуцы”, творчыя здольнасці ў конкурсах “Ганаруся табой, радзіма!” і на лепшы герб Астравецкага раёна.

IMG_9568.jpg

Гербы школьныя каманды падрыхтавалі загадзя – і толькі прэзентавалі іх на выставе.

Творчасці, майстэрству і арыгінальнасці юных талентаў і іх педагогаў можна было толькі пазайздросціць. Геральдычныя сімвалы Астраўца, зробленыя з паперы, тканіны, пенапласту, бісеру, нітак у самых розных тэхніках, прыцягнулі ўвагу не толькі членаў журы, якім было вельмі складана выставіць ацэнкі, але і саміх удзельнікаў. Як жа шкада, што ў горадзе няма выставачнай залы, дзе можна было б размясціць “гербавую” творчасць школьнікаў

IMG_9609.jpg

Найвышэйшыя балы журы аддало гербам, зробленым вучнямі Міхалішкаўскай і Альхоўскай школ і гімназіі №1 – яны занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы.

Наступным этапам спаборніцтваў стала “Медыя-Азбука”. Трыццаць тры літары рускага алфавіту сімвалізавалі мясціны і людзей, звязаных з Астравецкім раёнам. Парадавала, што школьнікі ведаюць мясцовыя адметнасці і помнікі архітэктуры. Аднак назваць прозвішчы знакамітых людзей, якія нарадзіліся ці жылі на Астравеччыне і чымсьці праславілі яе, для многіх аказалася невырашальнай задачай.

IMG_9592.jpg

Першае месца ў інтэлектуальным выпрабаванні занялі вучні сярэдняй школы №1, другое падзялілі гімназісты, міхалішкаўскія і рымдзюнскія школьнікі, трэцяе – альхоўцы і гервятцы.

Песні, вершы, танцы юныя турысты выконвалі падчас конкурсу “Ганаруся табой, радзіма!” Амаль усе падыйшлі да гэтага іспыту творча – пераклалі песні, падрыхтавалі шлэшмобы і нават нумары КВЗ.

IMG_9681.jpg

Міхалішкаўскія “Землякі” расказалі пра захаванне традыцый і запрасілі на кірмаш. Гервяцкія “Нашчадкі” выканалі песню пра Беларусь. Вучні сярэдняй школы №1 расказвалі вершы, спявалі і танцавалі, а калі што не атрымлівалася – не губляліся, а звярталіся да інтэрнэта. Феерычнае выступленне ў поўным сэнсе гэтага слова – майстэрскае выкананне песні, патрыятычны флэшмоб і феерверк – падрыхтавалі турысты са школы №2. Выступленне гудагайцаў было прасякнута шчымлівым пачуццём любові да сваёй малой радзімы. Альхоўскія турысты расказалі пра сябе і паабяцалі актыўна і цікава правесці час. Гімназісты запасліся сняданкам, які аддалі членам журы ў якасці падарунка, вясковым таксі – канём, і пажадалі ўсім перамогі. Варнянскія “Патрыёты” з любоўю гаварылі пра сваю маленькую радзіму і разважалі пра патрыятызм, а рымдзюнскі “Экстрым” на дзвюх мовах расказаў пра родную зямлю і зберажэнне народных традыцый.

IMG_9623.jpg

У выніку перамогу ў творчым конкурсе святкавалі турысты з Гудагайскай школы і СШ №2, другое месца дасталася гімназіі №1, трэцяе падзялілі СШ №1 і Варнянскі НПК.

 – Сёлетні турслет прайшоў у незвычайным фармаце, але мы ў чарговы раз упэўніліся, што нашы школьнікі актыўныя, крэатыўныя і творчыя, – расказала намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Валянцінаўна Сцефановіч.

IMG_9733.jpg

Што ж да пераможцаў турзлёту ў цэлым, то імі сталі гімназісты, другое месца занялі гудагайскія школьнікі, трэцяе – юныя турысты з Міхалішак. Усе былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад аддзела адукацыі.

 – Вельмі рады, што сталі пераможцамі, – наперабой дзяліліся ўражаннямі гімназісты. – На жаль, мы не змаглі паўдзельнічаць у турыстычных этапах, хаця з задавальненнем зрабілі б гэта. Спадзяёмся, што ў наступным годзе надвор’е будзе добрае і мы пацвердзім званне лепшых!

IMG_9663.jpg

IMG_9654.jpg

IMG_9612.jpg

IMG_9643.jpg

IMG_9589.jpg

IMG_9577.jpg

IMG_9698.jpg



Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич
Комментарии
1
Гость
Странный "турслет" однако. Да, дождь. Но даже в актовом зале можно было придумать туристические состязания. Фактически, кроме разжигания костра, можно все остальное провести и под крышей. Пусть и в усеченном варианте.
Имя Цитировать 1
0
Гость
Конечно можно! Раскинуть биваки))) Проложить туристическую полосу))) когда у тебя в помещении 120 человек. Можно было выгнать всех на улицу и по одной команде приглашать для прохождения различных испытаний. Пусть помокнут, поболеют, мы в очередной раз послушаем жалобы родителей... нам не привыкать. Всё очень просто, когда ты этого не касаешься.
Имя Цитировать 0
1
Гость
У нас в районе нет школы, где можно было бы разместить 120 человек?! Не смешите! В одном классе участники вяжут туристические узлы. В другом - выпускаю туристическую газету. В спортзале состязаются в "Веселых стартах". В холле собирают на скорость палатку или упаковываются/распаковываются в спальные мешки. Где-то собирают рюкзаки (то же ведь наука!) И так далее.
А какое отношение к туризму имеют: ""Медыя азбука", "Ганаруся табой, Радзіма" і кункурс на лепшы герб Астраўца? Это не турслет, а профанация какая-то!
И неужели для организаторов, планировавших мероприятие в конце сентября, было секретом, что к этому времени похолодает и пойдут дожди?
Имя Цитировать 1
0
Гость
Нельзя на площади любовью заниматься))) Советами замучают)))
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений