У адукацыі з'явіўся начальнік

16:14 / 09.11.2010
11078
4

Прызначаны начальнік аддзела адукацыі райвыканкама.


На гэтым тыдні ў раённым аддзеле адукацыі з’явіўся новы начальнік. 9 лістапада на гэтую пасаду прызначаны Віктар Віктаравіч Млечка.
Віктар Віктаравіч – ураджэнец і да апошняга часу жыхар суседняга Смаргонскага раёна. Нарадзіўся ён 1 чэрвеня 1980 года ў вёсцы Рудзішкі. Закончыў геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2002 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў у Кушлянскай базавай школе Смаргонскага раёна настаўнікам геаграфіі. Праз чатыры гады заняў пасаду дырэктара гэтай школы. А ў маі 2009 года яго прызначылі намеснікам начальніка аддзела адукацыі Смаргонскага райвыканкама – на гэтай пасадзе Віктар Віктаравіч працаваў да апошняга часу.
Жанаты, мае сына.
Пажадаем новаму начальніку раённай адукацыі поспехаў і плёну.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Комментарии
0
Гость
"интересный" карьерный рост...
жаль, нету смайликов... просто нет слов...
Имя Цитировать 0
0
Гость
повезло парню. Как говорят :Попал в струю.
Имя Цитировать 0
0
Гость
sasha, что значит "попал в струю"? интересно просто...
Имя Цитировать 0
0
Гость
ПОПАСТЬ В СТРУЮ — небывалое везение; вытащить счастливый билет в жизни.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений