Распачаўся асенне-зімовы прызыў

16:07 / 09.11.2010

Як вядома, у раённым ваенным камісарыяце практычна не бывае выхадных. Толькі крыху “ўлёгся пыл” пасля летняга прызыву, як ужо ідзе падрыхтоўка да зімовага прызыву-2011.


Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам 27 кастрычніка прынята рашэнне аб правядзенні чарговага прызыву на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку-снежні 2010 года і студзені 2011.
Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 год і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку і не атрымалі персанальныя павесткі, абавязаны да 15 лістапада 2010 года прыйсці на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу ў Астравецкі райваенкамат.


Антон МАЛЬШЭЎСКІ.