Дзеці і моладзь: “Мы любім свой горад!”
20:49 / 25.08.2018
На імправізаванай пляцоўцы каля кінаканцэртнай залы “Астравец” юныя спевакі, чытачы, артысты дзяліліся з гледачамі сваімі талентамі – сёння тут прайшло раённае мерапрыемства “Астравецкая алея зорак”.
Неўзабаве на змену маленькім зорачкам заступілі іх старэйшыя сябры. Па ініцыятыве РК ГА БРСМ адбыўся творчы фестываль “Я люблю свой горад!”
Па словах першага сакратара райкама БРСМ Віялеты Алексеявец, такім чынам моладзь Астравеччыны не толькі падзялілася сваімі талентамі, але і зрабіла свой шчыры і творчы ўнёсак у святкаванне юбілею любімага горада.
Шыкоўны падарунак слухачам зрабіла кавер-група Наталлі Вянгроўскай.