Астравецкія палякі пабывалі на Дні Польшчы ў Мінску

Астравецкія палякі пабывалі на Дні Польшчы ў Мінску

14:44 / 09.08.2018
1416

На адзін дзень пляцоўка ля мінскай гарадской ратушы ператварылася ў кавалачак Польшчы. Фестываль польскай культуры сабраў у сталіцы лепшыя калектывы краіны і замежжа. Астравеччыну і Гродзеншчыну прадстаўляў хор “Польскае рэха Астраўца”.

viber image.jpg

Праграма выступлення астравецкіх палякаў, якая прыйшлася даспадобы мінчанам і гасцям фестывалю, складалася з васьмі песень на польскай мове.

– Трэці год запар мы ўдзельнічалі ў свяце польскай культуры, – расказала старшыня Астравецкага аддзялення саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мацвееўна Мароз. – Прыемна ўражаная тым, як нас віталі людзі: яны і падпявалі, і падтанцоўвалі, а некаторыя падыходзілі, каб падзякаваць нам за выступленне.

viber image2.jpg

Акрамя насычанай музыкальнай праграмы, на фэсце была арганізавана вулічная выстава “Польская спадчына ў спісе ЮНЕСКА”, працавала дзіцячая пляцоўка і вулічны тэатр. Шэф-кухары давалі майстар-класы па прыгатаванні страў па традыцыйных польскіх рэцэптах, а майстрыхі дзяліліся прыёмамі рамяства з выкарыстаннем ткацкіх матэрыялаў.


Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений