Тысяча тон збожжа братоў Арцёма і Аляксандра

18:11 / 02.08.2018
2643
2

Эстафету жніўных перамог гервяцкіх хлебаробаў сёння прадоўжылі браты Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун, якія першымі ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа.

IMG_6313.jpg

З кветкамі, падарункамі і грашовымі прэміямі да іх у поле завіталі прадстаўнікі мясцовай улады і гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства, Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.

Віншуючы маладых хлебаробаў КСУП “Гервяты” з першай намалочанай тысячай тон збожжа, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін адзначыў, што сустрэчы на гервяцкіх нівах сталі добрай традыцыяй і пажадаў братам не растраціць імпэт і стараннасць да канца ўборкі.

IMG_6281.jpg

Нягледзячы на свае маладыя гады, Арцём і Саша з дзяцінства ведаюць сапраўдны смак і кошт хлеба. Дзед Генрых, які ўсё жыццё адпрацаваў у калгасе трактарыстам, а кожнае лета з трактара перасаджваўся на збожжаўборачны камбайн “Дон”, неаднойчы браў з сабой унукаў у поле.

IMG_6308.jpg

– Мы даўно марылі ўбіраць разам, – за дваіх расказвае Арцём. – І я, і брат не раз працавалі памочнікамі камбайнераў – а сёлета наша мара збылася…

– Ды яшчэ як! – падхоплівае Саша. – У першую чаргу хацелі даказаць сабе, што мы гэтак жа, як і камбайнеры са стажам, можам і ўмеем убіраць ураджай. У нас атрымалася.

Віншуем маладых хлебаробаў з перамогай!

IMG_6285.jpg

IMG_6296.jpg

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Комментарии
0
Гость
Последнее фото прямо показывает сколько у нас в стране  на двух работающих .....
Имя Цитировать 0
0
Ніна Рыбік
Апошняе фота сведчыць, колькі прадстаўнікоў розных арганізацый -- яны таксама працуюць, і нешта мне падказвае, што не менш вашага, шаноўны Госць -- прыехалі паівншаваць (заўважце, усе -- не з пустымі рукамі!) маладых прыгожых людзей, якія на самой справе нечага дасягнулі. Так што, Госць, не сядзіце днямі за камп'ютарам і не практыкуйцеся ў вастраслоўі, а працуйце, перамагайце -- магчыма, і да вас на ваша працоўнае месца прыедзе столькі ж людзей, каб павіншаваць з заслужанай перамогай!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений