Лідары жніва па стане на 19 ліпеня

13:30 / 19.07.2018

Паводле звестак райкама прафсаюза работнікаў АПК, па стане на 19 ліпеня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых і рапсу дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак:

IMG_3802.jpg

КАМБАЙНЕРЫ

З прапускной здольнасцю звыш да 10 уключна кілаграмаў зерня ў секунду:

Аляксандр Станіслававіч СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Мега-208” намалаціў 23,8 тоны зерня.


З прапускной здольнасцю звыш 10 да 12 уключна кілаграмаў зерня ў секунду:

Валерый Віктаравіч ВАСІЛЬЧЫК і Юрый Анатольевіч КАВАЛЕЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 226,8 тоны зерня;

Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Мікіта Андрэевіч ВІНЦКУСЬ з КСУП “Гервяты” , якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 241,3 тоны зерня;

Антон Антонавіч РАТКОЎСКІ і Аляксандр Антонавіч РАТКОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9660” намалацілі 145,2 тоны зерня.


З прапускной здольнасцю звыш 12 уключна кілаграмаў зерня ў секунду:

Уладзімір Іванавіч МЯТЛЕЎСКІ і Вячаслаў Станіслававіч БАБАРЫКА з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 79,8 тоны зерня;

Валерый Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ і Аляксандр Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ з КСУП “Варняны”, якія на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 43,3 тоны зерня.

 

ВАДЗІЦЕЛІ:

Валерый Вацлававіч ВЯЛІКІ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 207,5 тоны зерня;

Іосіф Паманавіч МАКАРЭВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ-555-142 перавёз 163,9 тоны зерня;

Уладзімір Іванавіч ШТУРА з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем ГАЗ-САЗ-3507 перавёз 160,4 тоны зерня.

 

АПЕРАТАРЫ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:

Віталь Зыгмунтавіч АНДРУШКЕВІЧ, Яўген Станіслававіч РАТКЕВІЧ, Вадзім Іванавіч АДАМКОВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Green-way80.23-01” правялі дасушку 447,9 тоны зерня.

Франц Францавіч ТОТЧЫК, Юрый Зянонавіч БАРАВІК, Анатоль Аляксандравіч САСНОЎСКІ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы ЗСК-30 “ЛідАрай” правялі дасушку 339,2 тоны зерня;

Іван Іосіфавіч АНІМУЦКІ, Віктар Уладзіміравіч ЯНКОЙЦЬ і Міхаіл Станіслававіч ГРЫМБОЎСКІ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы КЗС “ЛідАрай” правялі дасушку 286,9 тоны зерня.

Текст:
Фото: Алена Гануліч