Свята нашай незалежнасці (+відэа)

11:44 / 03.07.2018

Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, разгарнуліся 3 ліпеня.  Пачаліся яны з урачыстага шэсця ветэранаў, ваенных, прадстаўнікоў органаў улады, грамадскіх арганізацый ад будынка райвыканкама да помніка загінуўшым землякам. Над калонамі луналі сцягі – дзяржаўныя, астравецкія, прадпрыемстваў і арганізацый, транспаранты і паветраныя шары. 

2.jpg

Асаблівасцю сёлетняга свята стаў удзел у ім дзяўчат-барабаншчыц, якія прыгожа і звонка прайшлі па вуліцах нашага горада, а дзецям яшчэ і паказалі майстар-клас на пляцоўцы каля помніка.

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

Урачысты мітынг пачаўся з літаратурнай кампазіцыі, у якой нашчадкі пераможцаў падзякавалі героям вайны за сваё шчаслівае дзяцінства.

12.jpg

13.jpg

Гонар узняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі галоўнаму заатэхніку СВК "Гудагай" Віктару Алёкса, супрацоўніку Беларускай АЭС Дзмітрыю Лагуну і народнаму майстру Алене Малышавай.

15.jpg

11.jpg

17.jpg

Ад імя раённай улады жыхароў горада  і раёна павіншавала са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. Яна падзякавала ветэранам за мірнае неба над галавой і нагадала, што ўсе дасягненні нашай краіны – вынік нашага суверэнітэту і незалежнасці. Ірына Эдуардаўна паведаміла, што наш раён стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва і занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Кіраўнік раённага Савета дэпутатаў уручыла Ордэн Маці Ганне Лаўрэцкай, якая нарадзіла пяцёра дзяцей, і пажадала усім шчаслівага жыцця, працвітання і дабрабыту.

18.jpg


16.jpg

19.jpg

20.jpg

Ад імя ваеннаслужачых, якія зараз дыслацыруюцца ў раёне, выступіў камандзір вайсковай часці 7434 падпалкоўнік Віктар Жадобін. У гонар пераможцаў прагучаў ружэйны салют. 

21.jpg


22.jpg

Памяць загінуўшых была ўшанавана хвілінай маўчання. У неба ўзвіліся дзясяткі паветраных шароў у колерах нацыянальнага сцяга і белых галубоў. 

30.jpg

31.jpg

29.jpg

23.jpg

26.jpg

27.jpg

25.jpg

24.jpg

28.jpg


З-за няўстойлівага надвор’я і абяцаных сіноптыкамі дажджоў святочная праграма перамясцілася ў кінаканцэртную залу. А ў лесапарку гараджан чакалі гандлёвыя рады, паказальныя выступленні выратавальнікаў, цір і іншыя гульні і забавы.

49.jpg

48.jpg

45.jpg

50.jpg

47.jpg

46.jpg

44.jpg

43.jpg

42.jpg

41.jpg

40.jpg

39.jpg

38.jpg

37.jpg

36.jpg

35.jpg

34.jpg

33.jpg

32.jpg



Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич