100-гадовы юбілей з дня нараджэння адзначыла жыхарка Астравеччыны Яніна Антонаўна Кяжун
100-гадовы юбілей адзначыла сёння жыхарка вёскі Падварышкі Яніна Антонаўна Кяжун.
Павіншаваць юбілярку са святам адправіліся старшыня Астравецкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч, начальнік аддзялення сацыяльнай дапамогі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Францаўна Гайдановіч і загадчыца аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Валянцінаўна Сафранкова.
– Маміна жыццё не было лёгкім, – расказвае дачка Яніны Антонаўны Валерыя Баран. – Працавала на ферме – даводзілася цяжка. Чатырох дзяцей адна гадавала– тату немцы забілі падчас вайны, з другім мужам мама таксама нядоўга нажыла. Усё адна, але спраўлялася і да 100 гадоў дажыла.
Госці ўручылі 100-гадовай юбілярцы кветкі і падарунак, адрасаваўшы жанчыне і яе сям’і шмат цёплых слоў.