Як АПэшка ў кафэ хадзіла

12:30 / 04.06.2018
4238
7
АПэшка.jpgАднойчы бацькі мне паабяцалі, што калі я буду сябе добра паводзіць, то мяне возьмуць у кафэ. Таму ўвесь тыдзень я была вельмі: слухалася бацькоў, чытала кніжкі, складвала свае цацкі і нават не глядзела мульцікі, хоць і вельмі хацелася. 

Нарэшце надышоў доўга­ча­каны выхадны, і мы з бацькамі пайшлі ў кафэ. Доўга ішлі, стаміліся, бо кафэ, якое мы выбралі, знаходзіцца ў новым мікрараёне за бальніцай – «Ланч» называецца. Я ў газеце пра яго чытала – напісана, што там столькі рознай смакаты! 
І вось заходзім мы ў кафэ… Я ледзь не расплакалася! Усе столікі занятыя дзіўнымі дзядзькамі, якія, нібы заварожаныя, п’юць нейкае зелле, а потым хістаюцца, брыдка лаюцца і крычаць. А час быў дзіцячы: апоўдні, нядзеля. 
«Пойдзем адсюль хутчэй», – скамандавалі бацькі. Вось так і скончылася маё доўгачаканае свята, не паспеўшы нават пачацца. І так крыўдна мне стала… Я ж цэлы тыдзень мульцікі не гля­дзела! Дзядзечкі, ну што ж вы так?.. 

 Але бацькі мяне супакоілі і прапанавалі пайсці ў іншае кафэ, што ў новай гасцініцы, «Сан піца». Там былі свабодныя месцы! Толькі, акрамя піцы, больш нічога смачнага не было. І гатуюць яе так доўга… А мне надакучыла сядзець на адным месцы – захацелася пабегаць, пагуляць… Мне было весела, а бацькам маім – не, бо я ўвесь час натыкалася на цётачак-афіцыянтак, а яны на мяне злосна пазіралі і нешта сабе пад нос бурчэлі. Бацькі раззлаваліся і сталі пагражаць, што больш не возьмуць мяне ў кафэ. Але ж ці я вінаватая, што гэтую піцу так доўга гатуюць, а ў мяне, як у любога нармальнага дзіцяці, актыўнасць павышаная? І ўвогуле, калі мы аднойчы былі ў кафэ ў Смаргоні, там стаяў спецыяльны столік для дзяцей – з цацкамі і размалёўкамі. І ўсім добра – і афіцыянтам, і мамам з татамі, і нам, непаседам. 

Карацей кажучы, з’елі мы нарэшце піцу і дадому пайшлі. Але настрой у мяне сапсаваўся, бо дэсерту смачненькага там не было – а мне так хацелася… Расказвалі, што летась у гэтым кафэ праводзілі спецыяльныя святы для дзяцей, дзе ўсяго было шмат: і смакаты, і забаў, і нават клоўны да іх прыязджалі… Як шкада, што тады я была яшчэ маленькая, а зараз нічога такога ні ў гэтым кафэ, ні ў якім іншым у нашым Астраўцы няма…

А аднойчы, скажу я вам па вялікім сакрэце, Антон Чык узяў мяне з сабою яшчэ ў адно кафэ – «Піўны гетман». Ён, канешне, вельмі сумняваўся, ці можна мяне весці ў кафэ з такой назвай і ці не атрымае ён за гэта на арэхі ад нашай галоўнай мамы – але я паабяцала, што нікому не раскажу! І не расказала, вось толькі зараз і толькі вам – вы ж мяне не выдадзіце, праўда?

У «Піўным гетмане», канешне, салодкага таксама няшмат, але там столькі іншай смакаты! І бульба фры, і нагетсы, і сырныя шары­кі, і гамбургеры, і грэнкі – усё, што я люблю! А яшчэ там размаўляюць на беларускай мове. Клас! Але Антон Чык папярэдзіў, што гэта было ў першы і апошні раз, і каб я больш нават не прасілася. Шкада… 

Вось і атрымліваецца, што хоць добра сябе паводзіш, хоць дрэнна, прыбіраеш цацкі ці не, а кафэ ў горадзе для нас, маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак, няма. 
Таму хачу папрасіць: калі хто-небудзь захоча адкрыць яшчэ якое-небудзь кафэ ў Астраўцы, то няхай яно будзе дзіцячым! І каб там не прадавалася зелле для зачараваных дзядзькаў, а розныя торцікі, пірожныя, рознакаляровыя жэле з узбітымі вяршкамі, ну і, канешне, мае любімыя бульба фры і нагетсы! А калі там яшчэ будзе месца, дзе пагуляць – сухі басейн з шарыкамі, лабірынт ці батут, – то гэта ўвогуле было б кафэ маёй мары! 

Напэўна, зараз усе ў адзін голас пачнуць гаварыць, што гэта НЯВЫГАДНА! Вядома, дзеці заўсёды нявыгадныя… Быццам бы заварожаныя дзядзькі – гэта вельмі выгадна!

Ваша расчараваная АПэшка.

Текст: Администратор сайта
Комментарии
0
Гость
Вот абсолютно согласна!!!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Сеть кафе в г. Островец, где можно "вкусно поесть и отдохнуть", пестрит своим разнообразием. Однако в воскресный день найти заведение, в котором можно было бы просто выпить чашечку чая с любимым лакомством, раньше чем 18.00, не предоставляется возможным (кроме кафе "Анастасия, "Весна", интерьер которых не располагает к приятному, и главное, комфортному времяпрепровождению). А что касаемо кафе "Ланч"( где интерьер действительно на высоком уровне) огорчает постоянно занятыми столиками, к сожалению, лицами находящимися в крайне нетрезвом состоянии. А обслуживание и качество поданной еды, в жутко грязной посуде, желает оставлять лучшего.  Для того, чтобы родители могли устроить праздник для своего ребенка (в виде вкусного мороженого или молочного коктейля) вынуждены ехать в близлежащие города. Хотелось бы, чтобы обстановка в ближайшее время изменилось в лучшую сторону!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Паважаная АПэшка, патрэбна хадзiць не у "кафе", а у кавярню.I усе будзе Ок.
Имя Цитировать 0
0
АПэшка
Ой, дзякуй за параду, шаноўны госць! Толькі падкажыце, калі ласка, адрас той кавярні - я з задавальненнем! І нават згодна яшчэ адзін тыдзень мульцікі не глядзець!  І мае бацькі, думаю, узрадуюцца.
Имя Цитировать 0
0
Гость
Цитата
Гость пишет:
Сеть кафе в г. Островец, где можно "вкусно поесть и отдохнуть", пестрит своим разнообразием. Однако в воскресный день найти заведение, в котором можно было бы просто выпить чашечку чая с любимым лакомством, раньше чем 18.00, не предоставляется возможным (кроме кафе "Анастасия, "Весна", интерьер которых не располагает к приятному, и главное, комфортному времяпрепровождению). А что касаемо кафе "Ланч"( где интерьер действительно на высоком уровне) огорчает постоянно занятыми столиками, к сожалению, лицами находящимися в крайне нетрезвом состоянии. А обслуживание и качество поданной еды, в жутко грязной посуде, желает оставлять лучшего. Для того, чтобы родители могли устроить праздник для своего ребенка (в виде вкусного мороженого или молочного коктейля) вынуждены ехать в близлежащие города. Хотелось бы, чтобы обстановка в ближайшее время изменилось в лучшую сторону!
Уже изменилось: http://www.ostrovets.by/news/novosti/news16532.html
Имя Цитировать 0
0
АПэшка
Дзякуй вялікі за падказку! Папрашу бацькоў схадзіць туды ў нядзелю.

Открытие одного ресторана ситуацию не меняет.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений