Астраўчане на фестывалі нацыянальных культур

22:23 / 02.06.2018
2502

У гэтыя дні на вуліцах Гродна сабраліся тысячы людзей – прадстаўнікі больш 50 народаў. Фестывальным эпіцэнтрам стала Савецкая плошча. З розных бакоў даносіліся экзатычныя гаворкі: насустрач яўрэйскаму “Шалом” ляцела беларускае “Вітаю”. 

Па традыцыі адным з самых яркіх і запамінальных момантаў фестывалю стала святочнае шэсце прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар. Поруч з рускімі і ўкраінцамі ішлі і палякі – у тым ліку і нашыя, астравецкія. З плошчы Леніна ўдзельнікі шэсця прайшлі да плошчы Савецкай, дзе адбылося святочнае адкрыццё мерапрыемстваў ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. 

IMG_2737 копия.jpg

IMG_2739 копия.jpg

Галоўная асаблівасць фестывалю – гэта падворкі, дязкуючы якім можна перанесціся ў любую кропку свету і пазнаёміцца з традыцыямі і культурай многіх народаў. 

На польскім падворку, які раскінуўся ля Дома Элаізы Пашкевіч, гасцей сустракала сама Цётка. Тут можна было пакаштаваць гарбату з мёдам – пісьменніца захаплялася травамі. А вясёлы тон на польскім падворку задаў хор “Польскае рэха “Астраўца”. Гледачы не шкадавалі далоняў і ўзнагародзілі палякаў апладысментамі за цудоўнае эмацыйнае выступленне. 

IMG_8663 копия.jpg

IMG_8634 копия.jpg

IMG_8610 копия.jpg

IMG_8592 копия.jpg

IMG_8581 копия.jpg

IMG_8571 копия.jpg

Савецкая плошча і парк Жылібера ператварыліся ў сапраўдны горад майстроў. Рамеснікі Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на фестываль прывезлі вырабы з саломкі, скуры і дрэва.

IMG_8709 копия.jpg

IMG_8721 копия.jpg

IMG_8722 копия.jpg

На жаль, заўсёднікі фестывалю - фальклорны ансамбль "Жыльвіціс" - не змаглі паехаць на свята, але літоўцы Астравеччыны годна прадставілі свой край і традыцыі. Выступленне інструментальнага ансамбля "Субаціце" госці літоўскага падворка віталі на "ўра".

Текст: Алена Гануліч
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений