Пераможцы конкурсу “Лепшы клас года” атрымалі ўзнагароды

08:51 / 31.05.2018
1

30 мая ў свята апошняга школьнага званка пераможцы конкурсу раённай газеты і аддзела адукацыі, спорту і турызму “Лепшы клас года” атрымалі ўзнагароды.

На працягу навучальнага года 16 класных калектываў усіх школ раёна дзяліліся з чытачамі “Астравецкай праўды” і наведвальнікамі нашага сайта сваімі навінамі і фотаздымкамі. За час правядзення галасавання за ўдзельнікаў конкурсу было аддадзена больш за 65 тысяч галасоў.

Па выніках галасавання на сайце раённай газеты пераможцамі сталі дзевяцікласнікі Варнянскага НПК, якія набралі 21 319 “лайкаў”.

IMG_7775.jpg

Яшчэ аднаго пераможцу конкурсу рэдакцыя газеты вызначыла сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму – ім стаў 9 “А” клас гімназіі №1. У якасці ўзнагароды гімназісты і варнянцы атрымалі сертыфікаты на экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту, якая маецца адбыцца 20 чэрвеня.

IMG_3169.jpg

Акрамя таго, былі выбраны яшчэ некалькі пераможцаў. Так, сумесна з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” быў абраны самы патрыятычны клас – мальскія першакласнікі атрымалі сертыфікат на пакупкі ў магазіне “Карандаш”.

Мали НПК.jpg

Яшчэ адзін сертыфікат на наведванне гэтага магазіна дастаўся другакласнікам Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

P5132487.jpg

Раённы камітэт БРСМ устанавіў намінацыю “Самы актыўны клас”. Такімі былі прызаны дзесяцікласнікі Альхоўскай сярэдняй школы, за што і былі ўзнагароджаны дыпломам і падарункам.

IMG_0642.jpg

 

 

Текст: Главный администратор