Перамогі юных мастакоў Астравеччыны

09:02 / 28.05.2018
Юныя таленты, якія робяць першыя крокі ў свет выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам захопленых сваёй справай педагогаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтва і яе філіялаў, сталі дыпламантамі і лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

20180318_113006.jpg

ІV Міжнародны фестываль-конкурс «Мінск. Скрыжаванні» сабраў у сталіцы адораных і творчых хлопчыкаў і дзяўчынак краіны. Выкладчыкі Акадэміі мастацтваў давалі для дзяцей майстар-класы па сучасных тэхніках работы ў выяўленчым мастацтве, а пасля адбылася цырымонія ўзнагароджвання. 
Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступе­ні ў намінацыях «Жывапіс» і «Дэ­каратыўна-прыкладное мастацтва» атрымалі Вікторыя Кіб і Аляксанд­ра Лакомая. Іх настаўніцы Вікторыя Казі­мі­раў­на Варановіч і Дзіяна Сяргееў­на Ендза адзначаны Падзячнымі пісьмамі за вы­сокія вынікі ў падрыхтоўцы ўдзель­нікаў і ра­з­віццё фестывальнага руху.

20180318_102541.jpg


Лаўрэатамі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці «Апельсінавая бяроза», які сёлета прайшоў у Оршы, сталі Анастасія Грыне­віч (настаўнік В.К. Варановіч) і настаўніца мастацкага класа Д.С. Ендза.
Прыемная вестка нядаўна прыляцела з Польшчы: у ліку дыпламантаў прэстыжнага кон­курсу «Захапленні і таленты – 2018» апынулася Вікторыя Раткевіч. 
Поўныя эмоцый ад наведвання Белавежскай пушчы, са стосам акварэльных замалёвак з натуры і граматамі вярнуліся з абласнога пленэра юных мастакоў «Сімфонія  велічы Белавежскай пушчы» Дар’я Пук­шта (настаўнік Д.С. Ендза), Аляксандра Гануліч і  Яна Юркойць (настаўнік  В.В. Су­­бат­кевіч). 
Малюнак яшчэ адной вуча­ніцы філіяла дзіцячай школы мастацтваў у Варнянах Эвеліны Бублевіч будзе выстаўляцца ў Інстытуце культуры ў межах выставы дасягненняў мастацкіх школ і школ мастацтваў краіны.

Гриневич Анастасия 2.jpg

работа Анастасіі Грыневіч



 Ендза Диана.jpg

 работа Дзіяны Ендзы


XIL0LzbIzZM.jpg

Падрыхтавала 
Алена ЮРКОЙЦЬ.



Текст: Главный администратор