Як АПэшка хлебныя “сюрпрызы” адшукала

Як АПэшка хлебныя “сюрпрызы” адшукала

09:52 / 21.05.2018
1595
3
Наша звычайная «цаглінка», мабыць, выпякаецца па нейкім асаблівым рэцэпце, які вядомы толькі нашым пекарам. 
І атрымліваецца хлеб такі духмяны, пульхны і смачны, што сярод вялікага выбару буханак, якія прывозяць у нашы крамы са сталіцы і іншых гарадоў, астраўчане, – я гэта даўно заўважыла! – стараюцца купіць менавіта наш. 
Прыемна, што ў астравецкіх пекараў такія залатыя рукі!

IMG_8192.jpg

АПэшка.jpgМае бацькі-журналісты купляюць хлеб яшчэ цёпленькім, бо ўчарашні – ужо зусім не тое… Яго можна есці з рознымі стравамі, нават з бульбай, рабіць бутэброды, намазваць маслам ці варэннем. А смачней за ўсё – з малаком, асабліва хатнім… 

Часам і мяне адпраўляюць купіць «цаглінку», дык я, пакуль данясу да рэдакцыі, не стрымаюся, разок-другі адкушу хрумсткую скарыначку... 
Астравецкую «цаглінку» любяць і заўсёды просяць пры­везці родзічы маіх бацькоў з іншых гарадоў і нават дзяр­жаў, калі мы выбіраемся да іх у госці. Вось які наш хлеб знакаміты!

Але... Напэўна, нашым астравецкім хлебапёкам – я сама да гэтага дадумалася! – сталі зайздросціць іншыя і  рабіць усялякія гадасці. Аднойчы я камяк цеста недапечанага знайшла ў нашай «цаглінцы»; другі раз у мякішы чорная скарыначка з’явілася… Я, канешне, скарыначкі люблю – але калі яны наверсе, а не ўсярэдзіне. А неяк увогуле нешта незразумелае трапілася – ці то разынкі, ці то чарнасліў.  

Я так прыдумала, што гэтыя злыя зайздрослівыя чужыя хлебапёкі купляюць нашу зачарсцвелую «цаглінку» ці нават булку якую з разынкамі, а потым ідуць у госці да астравецкіх майстроў нібыта навучыцца пячы смачны хлеб, падкідваюць яго, калі ніхто не бачыць, у хлебную рошчыну. Так і трапляе на магазінныя паліцы хлеб з «сюрпрызамі»! 

Нядаўна мне давялося чуць, як адна жанчына скардзілася на такія «сюрпрызы» прадаўцам і пытала ў іх, чаму за «перапеч­кі» бяруць такую ж цану, як і за смачны хлеб? Прадаўцы ёй нічо­га не адказалі – бо яны ж хлеб не пякуць, а толькі прадаюць.
Ой, я прыдумала-прыду­мала! Трэба каля цэхаў, дзе нашу «цаглінку» пякуць, варту паставіць – і нікога чужога туды не пускаць! Тады астравецкі хлеб будзе заўсёды смачны, з адной верхняй скарыначкай –  і без «сюрпрызаў»!  

Ваша АПэшка.


Текст: Администратор сайта
Комментарии
0
Астраўчанка
Ой, АПэшка, малая ты яшчэ: у нашых "цаглінках" яшчэ і не такія сюрпрызы знаходзяцца. Двайная скарыначка - гэта не страшна: яе есці можна...
Имя Цитировать 0
0
Мама
Меня вот еще один вопрос волнует. Булочки в магазинах лежат без пакетов, пленкой не прикрыты, а над ними мухи кружат и кружат
Имя Цитировать 0
0
Гость
А нашему хлебозаводу что в лоб, что по лбу: то нитки в хлебе, то букашки-таракашки, а про перепечки так и горить нечего. И так чуть держатся на плаву. так и это своим безразличием загубят!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений