Вызначаны пераможцы конкурсу “Лепшы клас года”

08:40 / 04.05.2018

Завяршыўся апошні этап конкурсу “Лепшы клас года”. Хто стаў яго пераможцам, стала вядома 30 красавіка.

У сёмым этапе галасавання напружаная барацьба разгарнулася паміж Альхоўскай сярэдняй школай і Варнянскім НПК. У выніку з 5 105 галасамі ў пераможцах аказаліся дзесяцікласнікі Альхоўскай СШ, якія на 324 галасы апярэдзілі сваіх сапернікаў з Варнян.

20180321_175511.jpg

Screenshot.png

16 лепшых класных калектываў усіх школ раёна на працягу сямі месяцаў вучэбнага года дзяліліся з чытачамі “Астравецкай праўды” і наведвальнікамі нашага сайта сваімі навінамі, расказвалі пра ўдзел у школьных мерапрыемствах. А наведвальнікі сайта аддавалі свае галасы за тых, хто найбольш ім спадабаўся.

За гэты час за ўдзельнікаў конкурсу было аддадзена больш за 65 тысяч галасоў. Найбольш – 21 319 – набралі дзевяцікласнікі Варнянскага НПК. З 14 962 галасамі завяршылі конкурс гімназісты. Перамога ў апошнім этапе дазволіла альхоўскім школьнікам абысці другакласнікаў Варонскай школы – і з 6 142 галасамі размясціцца на трэцяй прыступцы. У пяцёрку фіналістаў трапілі другакласнікі Варонскага НПК – у іх 5 990 галасоў, а таксама дзесяцікласнікі Міхалішкоўскай СШ, якія набралі 3 280 “лайкаў”.

Пераможцы конкурсу, і не толькі па версіі “Астравецкай праўды”, а ў розных намінацыях, будуць узнагароджаны напрыканцы навучальнага года. Як – хай пакуль застанецца сакрэтам. Сачыце за “Астравецкай праўдай” – мы абавязкова раскажам пра гэта.

 

 

Текст: Главный администратор