Як АПэшка кніжкі купляла

10:20 / 28.03.2018
3972
3
Я ўжо гаварыла, што маім бацькам-журналістам не вельмі хапае часу са мной бавіцца: папрашу іх у хованкі пагуляць, памаляваць ці цацку якую змайстраваць, а яны: «Ой, няма калі, трэба тэрмінова нумар здаваць – пісаць, чытаць, вярстаць! Займіся ты, дзіцятка, сама чым-небудзь… Ну вось хоць бы кніжку пачытай!» Кажуць, што цяпер усе бацькі такія: народзяць дзяцей, а потым сунуць ім у рукі планшэт ці мульцікі ўключаць: развівайся сам, нам няма калі… І навошта нараджалі?

0081.jpgНу, сама – дык сама... Кніжку – дык кніжку… Кажуць, там шмат цікавага і карыснага пішуць. 

Толькі дзе тую кніжку ўзяць? Тоўстыя энцыклапедыі ды слоўнікі, што на сталах у бацькоў-журналістаў ляжаць, пагартала – нецікава… Дзіцячую кніжку хачу!

А дзе ў Астраўцы можна яе купіць? Спытала пра гэта ў сваіх вечна занятых журналістаў – задумаліся. Кніжны магазін, кажуць, закрылі задоўга да майго нараджэння. І пачалі ўспамінаць, якім ў той час, калі мы жылі ў самай чытаючай краіне свету, быў гэты магазін: самы дэфіцытны дэфіцыт тут можна было набыць! 
Кажуць, ва ўнівермагу нейкія кніжкі прадаюць. Схадзіла я туды дзеля цікавасці – ну так, ёсць не­калькі палічак у аддзеле канцылярскіх тавараў… Усяго пакрыху: пару слоўнікаў, з дзясятак дзіцячых, некалькі жаночых раманаў. І не скажаш, што няма нічога – і купіць няма чаго. Кажуць, што нявыгадна кнігамі гандляваць, ніхто іх цяпер не чытае, усе ў камп’ютарах сядзяць…

Здзівілася: няўжо так-такі і ніхто? Вось некалі Антон Чык браў мяне ў Мінск і па сваёй звычцы «завіс» у кніжнай краме – дык там кніг столькі, што вочы разбягаюцца! Шкада толькі, што ён дзіцячыя аддзелы мінае, то ў фантастыку ўдубіцца так, што на цягнік можна спазніцца, то ля паліцы з гістарычнай літаратурай застыне… Але калі там столькі кніжных крам, а ў іх столькі кніжак, то, напэўна, нехта ж гэта купляе і чытае.

А яшчэ расказвалі, што ў розныя арганізацыі нашага горада час ад часу прыходзяць  хлопцы і дзяўчаты з вялізнымі заплечнікамі і прапаноўваюць кніжкі на любы густ – і для дзяцей, і для дарослых. Калі зоркі запальваюцца – значыць, гэта некаму патрэбна? Калі яны цягнуць з Мінска гэткі цяжар, потым  носяцца з ім па Астраўцы – то, напэўна, ім гэта выгадна. Значыць, ёсць попыт? І чаму нашаму астравецкаму гандлю ўсё нявыгадна… Ні сукеначку прыгожую ў тым універмагу не купіш, ні туфлікі – усё трэба ў прыватных крамах шукаць… Эх...

Дарэчы, а можа, гэта толь­кі нашаму кааператыўнаму крамніку нявыгадна кніжка­мі гандляваць? Вырашыла праверыць: схадзіла ў прыватны магазін, што дзіцячы­мі цацкамі гандлюе. 

І праўда! Дзіцячых кні­жак там – колькі хочаш і якіх хочаш! І для зусім малюсенькіх дзетак, і для большанькіх: казкі, энцыклапедыі,  вер­шыкі, забаўлянкі. Я ўсе грошы, што мне журналісты выдзелілі на кішэнныя расходы, у той краме растраціла.

22.jpg

IMG_20180316_130130.jpg

А потым пацікавілася ў прадаўца: ці купляюць цяпер кніжкі? 
– Вельмі ахвотна, – усміх­ну­лася маладая дзяўчына, што стаяла за прылаўкам. – Асабліва дзіцячыя.
Ну вось! А кажуць – нявыгадна…
Усё, пайшла чытаць! Не шуміце…

 Ваша АПэшка.


Текст: Администратор сайта
Комментарии
0
Гость
Молодцы, редакция! Интересный проект: о важном и наболевшем, но интересно и не обидно тому, в чей огород камни летят.
Имя Цитировать 0
0
АПэшка
Ой, дзякуй-дзякуй! Я тасама спадзяюся, што ніхто не пакрыўдзіцца... Я ж не камяні кідаю -- што бачу, пра тое і расказваю, пра што думаю, тое і пішу...На праўду ж нельга крыўдаваць -- так мяне вучылі. А вы, калі маеце што мне падказаць -- ну. скажам, куды схадзіць і што цікавае паглядзець -- пішыце ці тэлефануйце! Я прыбягу! Ці дзядзьку Лёніка, шафёра нашага, папрашу, каб падвёз. калі ўжо вельмі далёка будзе...
Имя Цитировать 0
0
Deafe
Умничка АПэшка. Такие вопросы нужно обязательно поднимать. Ну не поверю я что нет желающих купить книжки в Островце. Хотя... Может и нет - так как выбора нет(((
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений