Чым цікавяцца людзі ў залатым узросце?

11:07 / 16.03.2018
 А ўсім-усенькім!  Вось, да прыкладу, наведвальнікі клуба «Актыўнае даўгалецце», сабраўшыся ў чарговы раз  у чытальнай зале,   заўзята абмяркоўвалі неўміручую тэму кахання. 

DSCF7486.jpg


Успаміналі творы сусветнай літаратуры, якімі захапляліся ў юнацтве, расказвалі пра любімых герояў, на каго хацелі быць падобнымі. А  некаторыя нават адважыліся  адхінуць завесу таямніцы са свайго першага трапяткога пачуцця да аднакласніка ці аднакурсніка… Каханне ніколі не старэе і не забываецца.

Супрацоўніца  раённай біблія­тэкі Алена Ягораўна Мінкевіч расказала пра работу цэнтра прававой інфармацыі, якім сама кіруе і які дзейнічае ўжо працяглы час. Тут можна знайсці адказы на розныя пытанні і адзін раз на месяц атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю. Што ж, бяром сабе на заметку.

А  ў якасці званай госці кі­раўнік клуба Данута Фран­цаўна  Чар­ну­шэвіч запрасіла спецыяліста  інфар­ма­цыйнага цэнтра Бела­рускай АЭС Алену Валер’еўну Белую. Мы атры­малі змястоўную інфар­мацыю аб  ходзе будаўніцтва, будучай экс­плуа­тацыі атамнай электра­станцыі, яе экалагічнай бяспецы, умовах працы будучага абслугоўваючага персаналу.  Цікаўныя пенсіянеры проста засыпалі госцю пытаннямі. Нас цікавіць усё!
Текст: