Пра чарговае пасяджэнне клуба «Актыўнае даўгалецце»
10:36 / 10.03.2018
Яны расказалі аб жыцці і добрых справах моладзі Астравеччыны: дабрачыннай і валанцёрскай рабоце, у тым ліку і з пажылымі людзьмі, працаўладкаванні школьнікай-старшакласнікаў падчас летніх канікул, дапамозе выхаванцам карэкцыйнага цэнтра, аб штогадовых акцыях «Чысты горад» і «Чысты лес», калі ў парадак прыводзяцца месцы масавага адпачынку людзей.
Вядома ж, і ўдзельнікі клуба не былі толькі слухачамі. Яны з цеплынёй і лёгкай настальгіяй успаміналі свае юнацтва і маладосць, як у складзе цімураўскіх атрадаў дапамагалі адзінокім бабулям і дзядулям па гаспадарцы: насілі ваду, секлі дровы, прыбіралі ў хаце і на панадворку.
Аказваецца, у моладзі розных гадоў і пакаленняў шмат агульнага. Сустрэча атрымалася надзвычай цёплай і душэўнай.
А потым размову пра дабрачыннасць і дабрачынцаў прадоўжылі прадстаўніцы Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ніна Александровіч і Вольга Клімчэня, якая мела яшчэ і паўнамоцтвы прадстаўляць раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа.