Пра чарговае пасяджэнне клуба «Актыўнае даўгалецце»

10:36 / 10.03.2018
На чарговым пасяджэнні клуба «Актыўнае даўгалецце» гасцямі былі першы сакратар райкама БРСМ Віялета  Алексеявец і бухгалтар Юлія Варковіч. 

Яны расказалі аб жыцці і добрых справах моладзі Астравеччыны: дабрачыннай і валанцёрскай рабоце, у тым ліку і з пажылымі людзьмі,  працаўладкаванні школьнікай-старшакласнікаў падчас лет­ніх канікул, дапамозе выхаванцам карэкцыйнага цэнтра, аб штогадовых акцыях «Чысты горад» і «Чысты лес», калі ў парадак прыводзяцца месцы масавага адпачынку людзей.

Вядома ж, і ўдзельнікі клуба не былі толькі слухачамі. Яны з цеплынёй і лёгкай настальгіяй успаміналі свае юнацтва і маладосць, як у скла­дзе цімураўскіх  атрадаў дапамагалі адзінокім бабулям і дзядулям па гаспадарцы: насілі ваду, секлі дровы,  прыбіралі ў хаце і на панадворку. 

Аказваецца, у моладзі розных гадоў і пакаленняў шмат агульнага. Сустрэча  атрымалася надзвычай цёплай і ду­шэўнай.

А потым размову пра дабрачын­насць і дабрачынцаў прадоўжылі прад­стаўніцы Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання на­сельніцтва Ніна Александровіч і Вольга Клімчэня, якая мела яшчэ і паўнамоцтвы прадстаўляць раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа. 
Текст: