Милиционеры Островетчины отметили свой праздник

12:27 / 07.03.2018

Кожны дзень яны спяшаюцца на службу, каб жыхары Астравеччыны маглі спаць спакойна. У гэты дзень яны таксама спяшаліся сабрацца ўсе разам, але не на традыцыйную планёрку ці па сігналу “Трывога”, а для таго, каб прымаць шчырыя віншаванні – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Дня міліцыі, прайшло ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.

IMG_1338.jpg

Першым павіншаваць калег з прафесійным святам на сцэну падняўся начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Пятровіч Форысь.

IMG_1350.jpg

– Сто адзін год назад пачаўся адлік гісторыі беларускай міліцыі. За гэты час неаднаразова змянялася назва ведамстваў органаў унутраных спраў, але нязменным было галоўнае – ахова грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачыннасці, – адзначыў А.П. Форысь. – Нам даверана ахоўваць жыццё і спакой людзей, змагацца з парушэннямі закона і парадку – гэта складаная, адказная і адначасова ганаровая місія. І мы ганарымся супрацоўнікамі міліцыі, якія годна выконваюць свае абавязкі, хто, рызыкуючы жыццём, перамагае ў сутычцы са злачынцамі і з’яўляецца прыкладам прыстойнасці і дысцыплінаванасці. Асобныя словы віншаванняў і ўдзячнасці – нашым шаноўным ветэранам органаў унутраных спраў. Ваш бясцэнны вопыт, навыкі і прафесіяналізм дапамагаюць цяперашняму пакаленню міліцыянераю забяспечваць правапарадак і бяспеку – і за гэта вам нізкі паклон. У нашым міліцэйскім асяроддзі няма былых супрацоўнікаў, а ёсць адзін калектыў, дзе кожны гатовы прыйсці на дапамогу.

IMG_1363.jpg

Словы віншавання начальнік раённага аддзела міліцыі падмацаваў узнагародамі: юбілейны медаль “100 год міліцыі Беларусі” атрымаў У.І. Мацкевіч, нагрудным знакам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў органаў унутраных спраў узнагароджаны С.В. Шэін. За выхаванне добрага сына і адказнага супрацоўніка Падзячны ліст начальніка упраўлення дзяржаўтаінспекцыі Міністэрства унутраных спраў атрымалі бацькі старшага інспектара аддзялення ДАІ Аляксея Доўкша – Зоя Уладзіславаўна і Франц Іосіфавіч.

Нагрудным знакам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама “За адзнаку” ўзнагароджаны Р.І. Гайдуль, граматамі – А.Ф. Доўкша і Э.Л. Янкойць, а Падзячным лістом – І.Л. Чаховіч. Іншыя міліцыянеры былі

Не абышлося і без шэрагу грамат і падзяк раённага аддзела ўнутраных спраў, якія ўручылі лепшым супрацоўнікам.

IMG_1408.jpg

Дарэчы, узнагароды атрымалі не толькі міліцыянеры, але і юныя прыхільнікі службы ў пагонах: за перамогу ў раённым этапе конкурсу дзіцячага малюнка рэспубліканскай акцыі “Сям’я: служым разам” каштоўны падарунак атрымаў Арцём Дрозд.

Ад імя органаў мясцовай улады астравецкіх міліцыянераў прывітаў намеснік старшыні райвыканкама В.М. Зелянко, ад ветэранскай арганізацыі – С.В. Шэін.

IMG_1382.jpg

IMG_1391.jpg

Да шчырых слоў віншавання таксама далучыліся кіраўнікі сілавых структур: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ваенкамата, вайсковай часці 7434, дэпартаменту аховы, пагранічнай службы, упраўлення службы бяспекі Прадстаўніцтва “Атамбудэкспа” ў Рэспубліцы Беларусь, якія ўручылі віноўнікам урачыстасці ўзнагароды і падарункі.

А задорныя дзяўчаты і заліхвацкія хлопцы з Рытанскага, Кямелішкаўскага, Альхоўскага аддзелаў культуры і вольнага часу, юныя таленты Гудагайскай сярэдняй школы і іншыя артысты Астравеччыны падрыхтавалі для міліцыянераў цудоўны канцэрт.

IMG_1451.jpg

IMG_1456.jpg

IMG_1436.jpg


Текст:
Фото: Марина Мацкевич