Майстар-клас выратавання тапельца (+відэа)

14:59 / 27.02.2018
3115

Тэорыя – гэта толькі пачатак навучання, разумення таго, як трэба сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі. Без практыкі яна рызыкуе быць забытай, нават калі пастаянна ўзгадваецца.

У гэтым упэўнены супрацоўнікі раённай арганізацыі выратавальнікаў на вадзе, якія вырашылі прадэманстраваць вучням СШ №1 Астраўца, як, ратуючы таго, хто тоне, не патануць самому.

IMG_0104.jpg

Аднак без тэарэтычных ведаў немагчыма рухацца да практыкі. Таму, перш чым прадэманстраваць асноўныя спосабы дапамогі, выратавальнікі задалі дзецям некалькі пытанняў – і на ўсе атрымалі правільныя адказы, што вельмі парадавала,.

Якую ролю можа адыграць звычайная дошка або палка, як правільна кідаць вяроўку і чым яе можна замяніць, як хутка бегчы на дапамогу ці, можа, трэба асцярожна паўзці – калі надышла чарга дарослых адказваць дзецям на гэтыя пытанні, яны вырашылі, што лепш адзін раз пабачыць, чым сто – пачуць.

IMG_0116.jpg

Сітуацыі, якія разварочваліся на лёдзе, былі паказальнымі – а дзеянні выратавальнікаў сапраўднымі.

У палонку праваліўся чалавек –  яго ролю выконваў апрануты ў спецыяльны касцюм вадалаз. Мужчына спалохана б'е па ледзяной вадзе рукамі, і ўсім зразумела, што доўга яму не пратрымацца. Рыбакі-“суседзі” або людзі, якія проста аказаліся побач у гэты момант – таксама прафесійная выратавальнікі, – тройчы ратуюць яму жыццё: выцягваюць з воднага палону з дапамогай дошкі, вяроўкі і палкі, якія па сцэнарыю трэба было яшчэ адшукаць.

IMG_0105.jpg

IMG_0113.jpg


Пастановачныя заняткі не занялі шмат часу – аднак зацікавілі дзяцей. Яны далучыліся да абмеркавання дзеянняў выратавальнікаў, ахвотна задавалі пытанні і нават прапаноўвалі – напрыклад, самім выступіць ў ролі выратавальнікаў.

Вучыць дзяцей можна па-рознаму. Але самы правільны варыянт – і гэта пацвердзіла сустрэча з выратавальнікамі – шукаць, прыдумваць і здзіўляць.

IMG_0119.jpg

IMG_0127.jpg


 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений