Кто стал лучшим автором-патриотом

10:19 / 30.01.2018
Юныя астраўчане трапілі ў лік пераможцаў і прызёраў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, эсэ і вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня», які праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй. 

braslavskie-ozera-v-rb.jpg

Конкурс ацэньваўся ў некалькіх намінацыях у трох узроставых ка­тэ­горыях. Але галоўнае патрабаван­не было адно: раскрыць выбраную тэму і праз свае думкі, мастацкія вобразы расказаць пра любоў да Радзімы.

У астра­вецкіх удзельнікаў гэта атрымалася добра: работы юных аўтараў былі адзначаны ў ліку лепшых.


Так, Дзіяна Дубіцкая з СШ №2 стала пераможцай у намі­нацыі сачыненняў і эсэ «Мая Беларусь. Мая будучыня». 
У намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы» вершы Яўгеніі Чаеўскай (Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання) і Вадзіма Шаблоўскага (Гудагайская CШ) занялі другое месца. У гэтай жа намінацыі, толькі ў конкурсе прозы, другімі сталі Віана Юркойць (Варнянскі яслі-сад-СШ) і Ксенія Лапуня (Гервяцкая СШ). Данііл Кавалеўскі (Кямелішкаўскі яслі-сад-СШ) заняў трэцяе месца.
А Яўген Данусевіч з Варнянскага яс­ляў-сада-СШ стаў другім у намі­нацыі «Мая Радзіма – Беларусь» (проза). 

Віншуем таленавітых аўтараў з узнагародамі.



Текст: