23 школьнікі прадставяць Астравеччыну на абласной алімпіядзе

12:31 / 04.01.2018
1

Восьмага студзеня ў Гродне распачнуцца абласныя алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах – іх удзельнікамі стануць і 23 школьнікі з Астравеччыны.

shkol-nayaolimpiada.png Яшчэ ў лістападзе ў нас прайшлі раённыя алімпіяды. Іх удзельнікамі сталі 239 вучняў, якія папярэдне прайшлі школьны этап.

–            67 школьнікаў сталі пераможцамі раённага этапу. Аднак, перш чым стаць удзельнікамі абласных алімпіяд па прадметах,  яны павінны былі прайсці рэйтынгавы адбор, –  расказвае загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Аляксандраўна Трэйгіс. –  У выніку яго прайшлі 20 юных алімпіёнікаў, яшчэ сем школьнікаў трапілі ў рэзерв. Прычым дзве гімназісткі Юлія Станкевіч і Таццяна Глаўдзель прайшлі гэты адбор адразу  па двух прадметах – аднак паўдзельнічаць яны змогуць толькі ў адной алімпіядзе. Прыемна, што з рэзерву на абласны этап прайшлі яшчэ тры вучні. У выніку  наша раённая каманда сёлета складаецца з 23 алімпіёнікаў.

Так, на алімпіяду па хіміі паедзе  гімназістка Яна Козіч (педагог Т.А. Круглікава), веды па нямецкай мове будуць дэманстраваць гімназістка Вікторыя Авілкіна (Н.Р. Свіла) і Таццяна Іллюк з Падольскага НПК (А.С. Клімовіч), удзел у алімпіядзе па грамадазнаўству прыме гімназістка Юлія Станкевіч (Г.М. Алёхна), у алімпіядзе па рускай мове змогуць паўдзельнічаць ажно чацвёра гімназістаў –  Яна Кавалеўская, Вера Сівец, Рыма Камагорава (М.А. Блізнік) і Таццяна Анцыферава (Т.В. Берняковіч).

У каманду юных алімпіёнікаў  па матэматыцы  ўвайшлі вучань сярэдняй школы №1 Расціслаў  Гудойць (М.В. Макей),  гімназісткі Анастасія Філістовіч (А.І. Мацкевіч) і Дар’я Юцкевіч (Г.М. Ражко). Пяць школьнікаў стануць удзельнікамі алімпіяды па беларускай мове: з Рытанскага НПК Артур Дзенюш (Т.М. Буйка),  Альхоўскай СШ Аліна Мужыла (В.С. Драгуновіч), Міхалішкаўскай СШ Васіліса Сяргей (Н.В. Ярмак), Варнянскага НПК Кацярына Шадзяніс (В.А. Боўша) і гімназіі №1 Святлана Буйка (В.Т. Лябецкая).

На алімпіяду па біялогіі паедзе гімназіст Антон Шчасны (Н.В. Рэвака), па геаграфіі – гімназіст Яўген Іржыгітаў (С.В. Кунігель), па фізіцы – гімназісты Артур Мацур (Т.І. Базюк), Таццяна Глаўдзель (Г.В. Внуковіч) і вучань Альхоўскай СШ Альберт Шыманель (Т.М. Ждановіч).

 У алімпіядзе па астраноміі прыме ўдзел гімназіст Міхаіл Скарульскі (Г.В. Внуковіч), а ў алімпіядзе па гісторыі   з Гудагайскай школы Ян Станкевіч (Г.М. Капцюг).

Абласныя алімпіяды будуць доўжыцца да 12 студзеня. Пажадаем нашым удзельнікам поспеху!

 

 

Текст: