«Будучыня за моладдзю!» – пад такім слоганам у Мінску прайшоў фінальны этап Марафона паспяховых практык у сферы арганізацыі працы з моладдзю

13:02 / 03.01.2018
Мэтай з'яўляецца выяўленне і абагульненне паспяховых практык і інавацыйных тэхналогій, метадаў і форм работы.

DSC07508.jpg

Падчас першага, завочнага, этапа для ўдзелу ў Марафоне паступіла больш за 150 заявак. Для ўдзелу ў фінале аргкамітэт адабраў 20 паспяховых праектаў. Марафон прайшоў у сяброўскай крэатыўнай атмасферы ў сучасным еўрапейскім маладзёжным фармаце – гэта прыемна здзівіла.

WP_20171214_17_28_38_Pro.jpg

Усім удзельнікам Марафона ўручылі серты­фікаты на праходжанне курса англійскай мовы па праграме «Английский для молодежной мобильности». Яшчэ адным падарункам стала і тое, што фінальныя праекты будуць надрукаваны ў спецыяльным зборніку і апублікаваны на сайце грамадскага аб'яднання спецыялістаў па рабоце з моладдзю.

Несумненна, вельмі прыемна было бачыць у ліку 20 паспяховых практык у сферы арганізацыі работы з моладдзю свой праект «Валанцёрская экалагічная акцыя «Зробім!», які накіраваны на экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, прывіццё ў іх любові да валанцёрства, сумесную дзейнасць розных арганізацый і ўстаноў і, вядома ж, на ачыстку нашага Астравецкага краю ад смецця.

DSC07485.jpg

Спадзяюся, што гэта толькі пачатак, і Марафон, збіраючы разам актыўных людзей і прапагандуючы паспяховыя практыкі ў сферы арганізацыі працы з моладдзю, будзе садзейнічаць агульным добрым справам! 

Таццяна Якубеловіч, 
намеснік дырэктара Спондаўскага НПК.


Текст: Главный администратор