Эстафету добрых дел в рамках акции «Наши дети» приняла Воронская школа

10:02 / 22.12.2017
Штогод Варонскі НПК  не абмінае ўвагай навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці». І сёлета мы адгукнуліся на заклік далучыцца да своеасаблівага марафону: работнікі, навучэнцы і іх  бацькі не засталіся ў баку ад добрай справы. 

Мы паўдзельнічалі ў піянерскай акцыі «Чырвоная рукавічка», сабралі і пералічылі грашовыя сродкі на раз­ліковы рахунак Дзіцячага фонду. 
Наведалі Танечку Заброцкую, якая жыве ў вёсцы Фальваркі: пяцігадовая дзяўчынка з-за хваробы не мае магчымасці наведваць дзіцячы садок. Сапраўднай узнагародай за наш візіт стала шчырая Таніна ўсмешка.  

IMG_0682.jpg


Увага, шчырыя стасункі, дабрыня і пяшчота здольны ўмацоўваць надзею ў лепшае і дарыць сапраўдную радасць. Важна помніць пра гэта  і вучыць гэтаму нашых дзяцей.


Галіна ЧАХРАЧ, Варонскі НПК.



Калі вы хочаце прыняць удзел у акцыі «Ёлка жаданняў»,  якая заклікана выканаць навагоднія мары і жаданні выхаванцаў прытулка («АП» №95 за 13 снежня), то прыносьце цацкі і пасільныя для вас ахвяраванні ў раённае аддзяленне «Беларускі дзіцячы фонд», які знаходзіцца па адрасе: г. Астравец, вул. Піянерская, 7 «А», тэл. 21-2-55 (старшыня – Вольга Анатольеўна Альфер), або ў рэдакцыю газеты «Астравецкая праўда».
Юрыдычныя асобы могуць пералічыць грашовую дапамогу на разліковы рахунак «Беларускага дзіцячага фонду» №BY49BLBB30150500176223001001 у Дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Гродзенскай вобласці, 
код BLBBBY2X, УНП 500176223.
Текст: Главный администратор