Падведзены вынікі раённага конкурсу сярод аратых

14:44 / 07.12.2017

Напрыканцы мінулага тыдня  былі падведзены вынікі конкурсу сярод механізатараў і вызначаны лепшы араты раёна. 

IMG_9755.jpg

Апошні раз на Астравеччыне падобны конкурс праходзіў восем гадоў назад. Сёлета было вырашана адрадзіць гэтую традыцыю. 

Баталіі сярод адзіннаццаці механізатараў раёна разгарну­ліся на палях КСУП «Варняны» і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Участкі для ворыва вызначала жараб’ёўка, а вось работу ацэньвала экспертная камісія.

Якасць ворыва ацэньвалася па васьмі асноўных паказчыках:  работа плуга, прытрымліванне вызначанай шырыні ўзворван­ня ўчастка і шырыні захопу, пра­малінейнасць і выраўні­ванне паверхні ўзворвання, аб’ём выканай работы і іншыя. 

IMG_4518.jpg

У ідэале кожны меха­нізатар мог набраць 80 балаў. Аднак парушэнні ці недакладнасці прыводзілі да «спісвання» ачкоў.

У выніку напружанай двухдзённай барацьбы перамог механізатар КСУП «Гервяты» Анджэй Ясевіч. На другім месцы апынуўся Валерый Юркойць з КСУП «Варняны». Тройку лідараў замкнуў Пётр Сяргей з КСУП «Гудагай».

IMG_9767.jpg

Пераможца раённага конкурсу аратых Анджэй Ясевіч, КСУП «Гервяты»

Дарэчы сказаць, не толькі прызёры спаборніцтва, але і ўсе ўдзельнікі атрымалі грашовыя прэміі і дыпломы ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.Ну і, вядома ж, механізатары атрымаюць заработную плату за выкананы аб’ём работ.

IMG_4513.jpg

Механізатар КСУП «Варняны» Валерый Юркойць заняў ІІ месца

– Вы працавалі ў экстрэмальных умовах і, нягледзячы на ссунутыя надвор’ем тэрміны спаборніцтва, паказалі сваё майстэрства, –  падводзячы вынікі спаборніцтва, падкрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін. – Дзякуй вялікі кожнаму з вас за работу. 

IMG_9760.jpg

З ІІІ месцам аратага КСУП «Гудагай» Пятра Сяргея віншуе старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін


Текст:
Фото: Алёна Гануліч