Віншуем з Днём настаўніка Людмілу Станіславаўну Сасноўскую і ўсіх педагогаў Астравеччыны
В день вашего профессионального праздника – Дня учителя – примите поздравления и слова признательности за ваш благородный труд и преданность профессии, за щедрость души и любовь к детям!
На земле нет занятия более значимого, важного и благородного, чем быть учителем, сохранять связь поколений, передавать молодым неугасающий огонь познания.
Педагогический коллектив Островецкого района оправдывает это высокое звание – педагог. Богатый запас профессиональных знаний и педагогического опыта, твердая гражданская позиция, ответственность и отзывчивость обес-печивают высокий уровень подготовки учеников.
Особые слова благодарности – ветеранам педагогики. Мы ценим вашу мудрость, высокое чувство долга, верность профессии.
В этот праздничный день желаем вам здоровья, счастья, творческих успехов, уверенности и оптимизма на долгие годы. Пусть этот день подарит вам любовь учеников, преданность коллег и высшую награду – ощущение счастья от своей профессии.
И.Я. ШАЛУДИН, председатель Островецкого районного исполнительного комитета.
И.Э. ТАЛЬЧУК, председатель Островецкого районного Совета депутатов.
Дорогие учителя, воспитатели и ветераны педагогического труда!
Примите самые искренние поздравления с профессиональным праздником – Днем учителя!
Во все времена учитель был и остается проводником доброго, передового, другом и наставником подрастающего поколения. Спасибо за ваш благородный труд, дорогие коллеги! Пусть станут для вас реальностью заветные желания и самые недоступные вершины! Пусть все ваши заботы будут приятными, а работа плодотворной! И пусть дело, которому вы отдаете душевные силы, опыт и знания, приносит радость и желание новых профессиональных свершений.
Дорогие ветераны, примите слова уважения и благодарности за ваш вклад в развитие образования. Желаем всем здоровья, счастья, благополучия и добра. Пусть в ваших сердцах царит мир и согласие, в душе – мудрость, нежность и вечная весна. С праздником, с Днем учителя!
Отдел образования, спорта и туризма Островецкого райисполкома.
Районный комитет Белорусского профсоюза работников образования и науки.
Гонар Астравецкага раёна Людміла Станіславаўна Сасноўская да кожнай справы падыходзіць адказна
Шмат гадоў назад, выбіраючы паміж прафесіямі настаўніка і ўрача, Людміла Станіславаўна Сасноўская наўрад ці думала, што яе партрэт будзе занесены на раённую Дошку гонару. А вось правіла, што любую работу трэба выконваць добра, заўсёды ішло з ёй па жыцці.
Людміла Станіславаўна заўсёды была выдатніцай – ёй падабалася вучыцца, яна запоем чытала кнігі. І, канешне ж, марыла! Пра тое, што вырасце і стане…
І тут мара раздвойвалася. У сям’і вучоба дзяцей заўсёды стаяла на першым месцы – яны, канешне ж, дапамагалі бацькам, толькі маці ўвесь час гаварыла ім, што галоўнае – атрымаць адукацыю.
І Людміла марыла, што стане ўрачом – толькі вельмі ж баялася крыві! А маці, якая ўсё жыццё працавала тэхнічкай у школе ў Свіранках, бачыла сваю дачку настаўніцай.
І дзяўчына, скончыўшы на «выдатна» дзевяць класаў Падольскай школы, падала дакументы ў Лідскае педвучылішча. Пасля яго заканчэння на размеркаванні ёй прапанавалі Гродна – толькі Людміле вельмі хацелася дадому – і яна выбрала Астравеччыну. А ўжо ў Астраўцы паміж Спондамі і Трокенікамі выбрала апошняе, хаця і не ведала, дзе гэтая вёска знаходзіцца.
– Па праўдзе кажучы, ехала ў Трокенікі на год – а засталася на ўсё жыццё, – усміхаецца Людміла Станіславаўна.
Сустрэча з першымі вучнямі, іх нясмелыя позіркі і ўсмешкі – яна з задавальненнем ішла на працу. Думкі вярнуцца дамоў у той год ні разу і не ўзнікла.
Трокенікі сталі не толькі месцам, дзе жанчына зразумела, што выбар прафесіі быў зроблены правільна, але і сталі лёсавызначальным у яе жыцці: тут яна сустрэла будучага мужа Віталя.
За гады працы ў Трокеніцкай базавай школе з-пад апекі Людмілы Станіславаўны выйшла чатыры выпускі. Свой апошні клас яна не давучыла – стала намеснікам дырэктара Трокеніцкай школы. А калі школу зачынілі, Людміла Станіславаўна ўзначаліла Варонскі дзіцячы сад – пачатковую школу.
– Вучні, іх бацькі і настаўнікі закрыццё Трокеніцкай школы ўспрынялі спакойна, – расказвае Людміла Станіславаўна. – Думаю, што вялікая заслуга ў гэтым кіраўніцтва райвыканкама і аддзела адукацыі, спорту і турызму, якія растлумачылі ўсе плюсы і мінусы закрыцця школы і пераводу дзяцей у іншыя навучальныя ўстановы.
– Для мяне гэты перыяд прайшоў бязбольна яшчэ і таму, што ў той год я працавала дырэктарам аздараўленчага летніка «Вясёлка» ў Рымдзюнах і не бачыла, як перавозіліся рэчы і школа пусцела. А ў жніўні мяне прызначылі дырэктарам Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы.
Пачалося новае жыццё. Людміла Станіславаўна з галавой акунулася ў работу – падыходзіць да любой справы адказна яе з дзяцінства вучыла матуля.
– Як мяне ўспрыняў калектыў? – перапытвае Людміла Станіславаўна. – Гэта лепш у настаўнікаў спытаць. Але, здаецца, падтрымалі – у адваротным выпадку нічога ў нас не атрымалася б. Канешне, было боязна. Пасля 19 гадоў работы са школьнікамі давялося працаваць з дарослымі – гэта вялікая адказнасць.
У першы яе дырэктарскі год у школе вучылася 46 дзяцей, яшчэ 25 наведвалі дзіцячы садок. Сёлета штодзень у садок прыходзяць 32 дашкольнікі, а за школьныя парты сядаюць 52 вучні. І, па разліках, у бліжэйшыя пяць гадоў колькасць дзяцей не зменшыцца – гэта, як нішто, цешыць сэрца дырэктара і педагогаў.
– Наша школа вядзе сваю гісторыю з 1932 года, калі выпускнік Вілейскай гімназіі Карл Дубіцкі пабудаваў у Вароне школу і стаў яе куратарам, – расказвае Людміла Станіславаўна Сасноўская. – Хутка трохкласная школа перарасла ў сямігодку, аднак атрымаць сямігадовую адукацыю маглі толькі дзеці багатых бацькоў. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939-1941 гадах школа стала пачатковай – тут вучыліся дзеці сялян школьнага ўзросту.
– Пасля вайны заняткі аднавіліся. З кожным годам школьнікаў станавілася ўсё больш, памяшканняў не хапала, былі гады, калі заняткі праходзілі ў дзве змены, – і таму ў 1967 годзе было дабудавана яшчэ пяць класаў і спартыўная зала. Пазней з’явілася сталовая, – працягвае Людміла Станіславаўна.
Змены ў Варонскай школе адбываліся і ў апошняе дзесяцігоддзе. Так, у 2012 го-дзе базавая школа і дзіцячы сад былі рэарганізаваны ў дзіцячы сад – пачатковую школу: старэйшыя школьнікі сталі вучыцца ў Варнянскім НПК, а дашкольнікі перасяліліся ў школу. Менавіта тады ў адной з частак будынка прайшоў капітальны рамонт – тут размясціліся дашкаляты, а школьнікам заставалася толькі зайздросціць зменам, якія адбыліся ў садку.
– На той час зроблена было многае – але нам хацелася, каб і школьнікі займаліся ў прыгожых класах, – успамінае Людміла Станіславаўна. – Пачалі з замены вокнаў, потым перайшлі на рамонты кабінетаў і калідораў. Увагу звярталі на сцены і падлогу, а вось сталяванне не чапалі. Прычына – дах: ён патрабаваў рамонту, але справа гэта, як вядома, нятанная, і без старонняй дапамогі справіцца з праблемай не атрымалася б.
З цягам часу ўсе кабінеты больш-менш адрамантавалі, а вось спартыўнай залы не хапала. Яна, канешне, была – але такая…
– Аднойчы я прыйшла ў школу і зразумела, што пачынаць трэба самой – а потым і дапамога прыйдзе, – усміхаецца Людміла Станіславаўна. – Працавалі ўсе: педагогі, рабочыя, бацькі, дапамагалі калегі з Гудагайскай сярэдняй школы, гімназіі №1, сярэдняй школы №1. Наша імкненне зрабіць школу лепшай заўважыла кіраўніцтва райвыканкама і аддзела адукацыі. За мінулы год у спартыўнай зале за сродкі бюджэту, пазабюджэтнай дзейнасці і спонсарскай дапамогі былі заменены вокны, дзверы і падлога, абноўлены сцены. Але яшчэ вастрэй паўстала праблема з дахам...
Трэба было бачыць шчаслівыя вочы дырэктара і яе ўсхваляваны голас, калі даведалася, што праект рэканструкцыі даху прайшоў экспертызу! Цяпер школа жыве ў чаканні рамонту.
– Гэты год для нашай установы быў плённым. Вялікую ўвагу мы ўдзялілі добраўпарадкаванню тэрыторыі – за лета падрыхтавалі і ўстанавілі 12 адзінак надворнага абсталявання, – дэманструе Людміла Станіславаўна добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі. – Калі ў будынку ўмовы для вучобы і адпачынку дзяцей былі створаны, то надворных пляцовак у нас амаль што не было. Спачатку зрабілі альтанку, потым паравозік – і пайшло-паехала: калі бачыш вынік сваёй працы, хочацца працаваць. Мне шанцуе: у школе мяне разумеюць і падтрымліваюць.
Падтрымліваюць Людмілу Станіславаўну не толькі ў школе. Любоўю і павагай яна сілкуецца і дома – сёлета іх сям’я адзначыла 20-гадовы юбілей.
– Дома я проста жонка, мама сына-студэнта і дачушкі-школьніцы, жанчына – мы любім праводзіць час разам, абмяркоўваць пражытыя дні і гады. Дома я стараюся «адключыць» у сябе кіраўніка – і быць проста за мужам, – усміхаецца Людміла Станіславаўна.
Шчаслівая жанчына і маці, настаўнік-прафесіянал, кіраўнік – яна з дзяцінства прывыкла ўсё рабіць не з-за страху, а па сумленні. І гэта ў яе атрымліваецца выдатна.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота аўтара і з архіва.