Добрасумленная праца працаўнікоў лясной гаспадаркі Астравеччыны была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню
Да медаля за адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прадстаўлены машыніст тралёвачнай машыны Павел Вітальевіч Афонін.
Падзяку Прэзідэнта Республікі Беларусь атрымаў вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Андрэй Іосіфавіч Саткевіч.
За добрасумленную плённую працу ў лясной гаспадарцы Беларусі, дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам 1 клас прысвоены ляснічаму Міхалішкаўскага лясніцтва Яўгену Сяргеевічу Волкаву і майстру леса Варнянскага лясніцтва Іосіфу Іванавічу Дзенюшу.
Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі узнагароджаны вядучы інжэнер па АСУП Генадзь Уладзіміравіч Кавалеўскі і ляснічы Катлоўскага лясніцтва Аляксей Аляксеевіч Мазырка.
Ганаровыя граматы Гродзенскай ДВЛГА атрымалі майстар лесу Астравецкага лясніцтва Надзея Васільеўна Ярмольчык, ляснічы Астравецкага лясніцтва Аляксандр Міхайлавіч Гайса і ляснічы Спондаўскага лясніцтва Войцех Рамуальдавіч Лукашэвіч.
Акрамя таго, 21 працаўнік лясной гаспадаркі раёна адзначаны за шматгадовую добрасумленную працу ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі ДЛГУ «Астравецкі лясгас» .