У Астравецкім раёне два камбайнерскія экіпажы намалацілі па дзве тысячы тон

18:24 / 10.09.2017

pole2.jpg

На Астравеччыне завяршылася ўборачная кампанія збожжавых. Хлебаробы раёна сёння дажыналі апошнія гектары ў РУП “Астравецкі” саўгас “Падольскі”: працяглы час улезці на некаторыя ўчасткі было немагчыма з-за празмернай вільготнасці і дажджлівага надвор’я. 

На дапамогу аграрыям саўгаса сёлета прыйшлі хлебаробы КСУП “Гудагай” і “Гервяты”. 

Першымі ў раёне дзве тысячы тон, як дарэчы, і першую запаветную тысячу, намалаціў камбайнерскі экіпаж КСУП “Гервяты” – Аляксей Масейка і Вячаслаў Бабарыка. Сёння шэраг “двухтысячнікаў” папоўнілі камбайнер Яўген Грабоўскі і яго памочнік Аляксандр Ермаковіч з КСУП “Гудагай”. 

pole1.jpg

– 31 жніўня скончылі ўборку ў нашай гаспадарцы – КСУП “Гудагай”. Першага верасня мы былі ўжо на палях саўгаса, – расказаў камбайнер Яўген Грабоўскі. – Думаю, сёння да канца дня цалкам справімся. Прыемна, што нашу працу заўважаюць і адзначаюць. 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула павіншаваў камбайнераў з выдатным вынікам, а таксама ўручыў ім памятныя дыпломы. Акрамя гэтага, камбайнеры і іх памочнікі, якія намалацілі дзве тысячы тон збожжа, атрымаюць грашовую прэмію на рахунак асабістай грашовай карткі. 

pole3.jpg


Текст:
Фото: Алена Гануліч