Сок идёт

09:30 / 22.03.2017

les.jpg

З надыходам цёплых вясенніх дзён пачаўся актыўны рух соку. Бярозавік актыўна нарыхтоўваюць ва ўсіх лясніцтвах Астравецкага лясгаса.

Кожны жадаючы можа набыць бярозавы сок у любым лясніцтве раёна. З улікам падатку на дабаўлены кошт 1 літр соку, які вы забярэце з дзялянкі, будзе каштаваць 17 капеек.

Па словах спецыялістаў, можна нарыхтаваць сок і самастойна.

–  Для гэтага трэба звярнуцца з заявай у лясніцтва па месцы жыхарства. Нарыхтоўваць сок дазваляецца на вызначаных участках. Спецыялісты лясной гаспадаркі правядуць спецыяльны інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі. – растлумачыў працэдуру самастойнай нарыхтоўкі соку начальнік вытворчага аддзела Віталь Сяргеевіч Шарэйка. – Недобрасумленным грамадзянам хачу нагадаць, што штраф за парушэнне правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку можа скласці да 20 базавых велічынь.

На здымку: ляснічы Палушскага лясніцтва  Сяргей Гуртаев

Фото Антона МАЛЬШЭЎСКАГА


Текст: Главный администратор