Островецкие спасатели во второй раз стали победителями районной спартакиады "Молодецкие игры"

10:27 / 28.10.2016
3
%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b5-2016Моц і ўдаласць прадэманстравалі астравецкія асілкі на раённай спартакіядзе сярод працоўных калектываў “Маладзецкія гульні-2016”.

Гіравы спорт, армрэстлінг, падцягванне на перакладзіне, жым штангі (падыманне штангі лежачы) і перацягванне каната – у сапраўдных мужчынскіх выпрабаваннях спаборнічалі прадстаўнікі чатырох каманд: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, СВК “Гервяты”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ДЛГУ “Астравецкі лясгас”.
%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b5-20162
У паядынку з 24-кілаграмовай гірай удзельнікі змагаліся ў дзвюх вагавых катэгорыях: да 80-ці і звыш 80-кілаграмаў. У выніку ў першай групе пераможцам стаў Ігар Лавыш з каманды РАНС, які падняў гіру 68 разоў. На другім месцы Кірыл Масевіч (СВК “Гервяты”) з вынікам 35 разы, трэцяе месца заняў Дзмітрый Якель з лясгаса – 20 разоў.

У другой групе з 90-разовым падняццем перамог выратавальнік Аляксандр Шэшко, “серабро” ў яго калегі Марэка Лаўрыновіча (77 разоў), а трэцяе месца заняў удзельнік з СВК “Гервяты” Анатоль Кавалеўскі, які падняў гіру 71 раз.

Хуткімі, напружанымі і відовішчнымі сталі паядынкі па армрэстлінгу. Найбольш гарманічна спалучыў сілу духа і моц рукі Дзмітрый Магадзя, які выступаў у асабістым заліку. Другое месца ў Валерыя Пярко, які выступаў за ПМС, а трэцім стаў Дзмітрый Сініца з лясгасу.

У падцягванні на перакладзіне пераможцам стаў Яўген Міцкевіч з СВК “Гервяты”, на другім месцыВалерый Кас’яненка з РАНС, а трэцяе заняў Вадзім Лебядзевіч, удзельнік каманды ПМС.

Сапраўдныя мужнасць і вытрымку прадэманстравалі ўдзельнікі падчас спаборніцтва па жыму штангі. Тут не было роўных выратавальніку Аляксандру Лабачэўскаму. Другое месца заняў прадстаўнік каманды СВК “Гервяты” Вадзім Пецэвіч, а трэцяеАнатоль Карнэлік з лясгасу.
%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b5-20161
%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b5-20163Завяршылася спартакіяда выпрабаваннем, дзе ўдзельнікі дэманстравалі камандную моц – перацягваннем каната. У гэтым спаборніцтве перамогу да сябе “прыцягнулі” лясгасаўцы, другое месца занялі выратавальнікі, а гервятцы апынуліся на трэцім месцы.

%d0%bc%d0%be%d0%bb%d0%be%d0%b4%d0%b5%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b5-20164У выніку ў агульнакамандным заліку самай “маладзецкай” ужо другі год запар становіцца каманда выратавальнікаў. Толькі на два ачкі ад пераможцаў адсталі асілкі з СВК “Гервяты”. А трэцяе месца заняла зборная лясгасу.

У кожнай намінацыі пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі і медалямі, а тройка лепшых каманд атрымала памятныя кубкі.

Марына МАЦКЕВІЧ.