Помощь от лесоводов Островетчины

14:10 / 19.10.2016

dapamoga_00Працаўнікі “Астравецкага лясгаса” выправіліся ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, які моцна пацярпеў ад урагану, каб дапамагчы аднавіць пашкоджаныя лясы.


Нагадаю, што на тэрыторыі Беларусі праходзіць добраахвотная  акцыя “Адновім лясы разам!”.  Паўдзельнічаць у ёй можа кожны жадаючы.


На чале з генеральным дырэктарам Гродзенскага ДВЛГА Уладзімірам Дзмітрыевічам Семенюком у межах гэтай акцыі астравецкія лесаводы за дзень пасадзілі сеянцы елкі і сасны на плошчы 2,7 гектара.


dapamoga_01Як адзначыў намеснік дырэктара ДЛГУ “Астравецкі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Пётр Зянонавіч Крупеньчык, на ліквідацыі разбуральных наступстваў ураганаў, якія абрушыліся на нашу краіну ў ліпені, некалькі месяцаў запар былі задзейнічаны механізатары і лесанарыхтоўчая тэхніка лясгаса – фарвардары і харвэстары.


__________________


Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.