Турнир по пляжному футболу на призы Федерации пляжного футбола прошел в Островце

15:51 / 15.06.2016
футбол1Ашмянская каманда футбалістаў “ЕўраАлвіта” стала пераможцай на турніры па пляжным футболе “Кубак Астраўца” на прызы Асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола”.

Пазмагацца за перамогу і проста атрымаць задавальненне ад гульні акрамя ашмянцаў на турнір таксама прыехалі шчучынскі “ЛесКам” і астравецкі “Меліяратар”.


Першымі на пляжнае поле выйшлі “ЕўраАлвіта” і “ЛесКам”. Нашы суседі адразу павялі ў гульні – лік пасля двух таймаў быў 5:0 на іх карысць. Здаецца, вынік матча быў відавочны. Ды толькі ў спорце ўсё бывае непрадказальна. У трэцім тайме шчучынцы сабраліся і прадэманстравалі цудоўную гульню – адзін за адным у вароты ашмянцаў заляцелі тры мячы. Балельшчыкі ажывіліся – апошнія хвіліны барацьбы абяцалі быць цікавымі. Аднак, на жаль, на гэтым сюрпрызы скончыліся – каб пазмагацца за перамогу ў футбалістаў “ЛесКама” не заставалася ўжо ні часу, ні сіл. А вось сапернікі, наадварот, зноў адчулі сваю перавагу і забілі яшчэ адзін мяч. 6:3 – выйграла “ЕўраАлвіта”.футбол2


Наступнымі ў гульню ўступілі “ЛесКам” і “Меліяратар”. З першых хвілін футбалістам са Шчучына было цяжка супрацьстаяць гаспадарам – перавага была адназначна на баку астраўчан. У выніку перамог “Меліяратар” з лікам 8:4.футбол3


А вось у апошняй сустрэчы з сапернікамі з Ашмян гульня ў астраўчан, што называецца, “не пайшла”. Адчувалася стомленасць пасля папярэдняй гульні, атакі часта заканчваліся крыўднымі няўдачамі, нервы закручваліся ўсё больш – гульня “не клеілася”. Ашмянцы ж, наадварот, адчувалі сябе гаспадарамі на полі і забівалі мячы. У выніку яны і святкавалі перамогу з лікам 8:1.футбол5


Такім чынам, Кубак за першае месца дастаўся футбалістам ашмянскай “ЕўраАлвіты”,  другое месца заняў астравецкі “Меліяратар”, на трэцім – шчучынскі “ЛесКам”. Акрамя гэтага, лепшым бамбардзірам быў прызнаны Яўген Андрушойць (“ЕўраАлвіта”), лепшым варатаром – Уладзімір Ташчан (“Меліяратар”), а лепшым іграком – Валерый Блюднік (“ЛесКам”).


Марына МАЦКЕВІЧ.