Островецкий берёзовый сок поедет в Гродно и Минск

15:00 / 03.04.2014
Брыгада леснікоў з Палушскага лясніцтва пад кіраўніцтвам інжынера па лесанарыхтоўках і пабочным выкарыстанні леса Алега Мілешкі працуе на зборы бярозавіку з 20 сакавіка.

Кожны дзень з самага ранку яны аб’язджаюць свае дзялянкі і збіраюць бярозавы сок у невялікія цыстэрны, з якіх потым переганяюць яго ў аўтацыстэрны.
За тыдзень сваёй працы работнікі лесу сабралі ўжо 115 тон бярозавіку, з якіх 94 тоны адправілі на Гродзенскі завод “АВС”, а 21 тону – на Мінскі завод безалкагольных напояў.


--------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.