Гудогайские школьники получили подарки к Дню Конституции
12:00 / 28.03.2014
На школьнае свята педагогі, рабяты і іх бацькі запрасілі першага сакратара Астравецкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Аксану Паўлаўну Лазараву.
У актавай зале школы сабраліся старшакласнікі, якія падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму, падчас якой расказалі пра асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыю.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Аксана Паўлаўна павіншавала дзяцей і дарослых з галоўным святам нашай краіны і ўручыла 17 рабятам членскія білеты і значкі грамадскага аб’яднання БРСМ. Акрамя гэтага, усе школьнікі, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі падарунак Прэзідэнта нашай краіны – падарачнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.