Віншуем лясгас з перамогай!

07:27 / 09.06.2011

У маі былі падведзены вынікі работы за 2010 год лесагаспадарчых упраўленняў рэспублікі. Астравецкі лясгас не застаўся без перамог. Наша паляўнічая гаспадарка заняла 3 месца ў намінацыі “Барацьба з браканьерствам”, а вядучы інжынер па лясной гаспадарцы Віктар Мечыслававіч Урбановіч – 2 месца за якасную арганізацыю работы па барацьбе з браканьерствам, якая з’яўляецца першачарговай задачай паляўніцтвазнаўцы.


Варта адзначыць, што паляўнічая гаспадарка застаецца адным з перспектыўных напрамкаў работы Астравецкага лясгаса. Толькі за май у нас прайшло 3 туры з замежнымі паляўнічымі з Расіі і Украіны і атрымана даходаў прыкладна 11 тысяч еўра, што дазволіла закрыць паўгадавы план па замежным паляўнічым турызме.


Вольга ШОЎКУН.