Бібліятэкары Мядзельшчыны і Астравеччыны абмяняліся вопытам

13:35 / 07.06.2011

Абмен вопытам паміж калегамі з бібліятэчных устаноў Мядзельшчыны і Астравеччыны адбыўся падчас сумеснага семінара ў Дзень славянскага пісьменства на базе бібліятэк Астравецкага раёна.


Наведаўшы нашы чытальні, госці былі прыемна ўражаны іх афармленнем,  зацікавіла іх  і дзейнасць бібліятэк, іх паслугі насельніцтву, падпіска. Кожная бібліятэка абараняла свой прыярытэтны  накірунак дзейнасці. Загадчыца Рымдзюнскай бібліятэкі-філіяла ЦБС Ю.В. Ефішава раскрыла  сутнасць інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра для дзяцей і яго ролю ў абслугоўванні чытачоў дзіцячага ўзросту.У Гервяцкай  бібліятэцы-цэнтры нацыянальных культур бібліятэкар Л.Ю. Пазлевіч расказала пра сваю работу ў межах бібліятэчнай доўгатэрміновай праграмы “Жыццё ў згодзе”, рэалізацыя  якой пачалася ў бягучым годзе. Супрацоўнікі Міхалішкаўскіх устаноў культуры – бібліятэкі, Дома культуры, школы мастацтваў – віталі гасцей  хлебам-соллю і звонкай песняй у выкананні  аматарскіх калектываў.
Вынікі работы былі падведзены ў сценах цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе гаспадары і госці абмяняліся памятнымі падарункамі і кнігамі краязнаўчага зместу. Госці падзякавалі за змястоўную і цікавую экскурсію па знакамітых мясцінах і культурных помніках  нашага раёна.


Вольга  ПІНЧУК, намеснік дырэктара Астравецкай ЦБС.