Выпускнікам школ расказалі пра “атамныя” прафесіі

14:51 / 06.04.2019

У гімназіі №1 Астраўца ў суботу было шматлюдна. Акрамя выпускнікоў школ Астравеччыны тут сабраліся прадстаўнікі Ашмянскага, Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў. Падстава больш чым сур’езная – расказаць школьнікам пра прафесіі, запатрабаваныя на Беларускай атамнай электрастанцыі,  прыехалі прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ.

Прафарыентацыйныя сустрэчы ў школах – звычайная з’ява. Такая ж праходзіла ўпершыню.

3.jpg

– Школьнікі вобласці  пастаянна ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах. Звычайна яны наведваюць  вышэйшыя навучальныя ўстановы. На гэты раз ініцыятарам сустрэчы стаў Міжнародны дзяржаўны экалагічны інтстытут імя А.Д. Сахарава БДУ – і сёння школьнікаў чакаў сапраўдны кірмаш прафесій, падчас якой яны атрымалі інфармацыю па паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы нашай краіны, –  адзначыла начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Святлана Кавалеўская. – На сустрэчу мы запрасілі школьнікаў з чатырох паўночных рэгіёнаў вобласці, якія на павышаным узроўні вывучаюць фізіку, хімію і біялогію,  – і бачым, што ім тут цікава.

8.jpg

Напачатку  мерапрыемства прадстаўнікі фізічнага і хімічнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д. Сахарава БДУ прадэманстравалі школьнікам відэапрэзентацыі і расказалі ім пра спецыяльнасці і правілы паступлення на адны з самых прэстыжных на сённяшні дзень спецыяльнасцей.

–  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ ў прыватнасці  – вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны па падрыхтоўцы кадраў для Беларускай атамнай электрастанцыі, –  адзначыў  дэкан факультэта маніторынга навакольнага асяроддзя МДЭІ імя А.Д. Сахарава Уладзіслаў Жураўкоў. –  Наш інстытут выпускае спецыялістаў па радыяцыйнай бяспецы з 2008 года – і на сёння больш за 25 нашых выпускнікоў працуе на Беларускай атамнай электрастанцыі. Дарэчы, сёлета таксама нашы выпускнікі праходзяць практыку на гэтым прадпрыемстве – і будуць накіраваны сюды на свае першыя працоўныя месцы.

4.jpg

 Падчас прафарыентацыйнага мерапрыемства выпускнікоў  школ чакалі і пазнавальныя майстар-класы з дэманстрацыяй шматлікіх фізічных, хімічных і эколага-біялагічных доследаў.

2.jpg

– Я з дзяцінства марыла звязаць сваё жыццё з біялогіяй і экалогіяй, –  рассказала адзінаццацікласніца Гервяцкай школы Аляксандра Сыс. –  І  пасля сённяшняй сустрэчы з прадстаўнікамі ўніверсітэта і студэнтамі, якія там вучацца, маё жаданне толькі стала мацнейшым. Цяпер упэўнена, што буду паступаць у БДУ, а пасля яго заканчэння хачу вярнуцца на радзіму – на Астравеччыну, каб унесці ўклад у яе развіццё.

1.jpg

Цікавым момантам прафарыентацыйнай праграмы стала наведванне Інфармацыйнага цэнтра Беларускай атамнай электрастанцыі, дзе для школьнікаў правялі экскурсію, яны змаглі задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць адказы.

Закончылася прафарыентацыйная сустрэча індывідуальнымі кансультацыямі  для тых, хто зарання  ці толькі падчас  яе  вызначыўся з накірункам для паступлення.

5.jpg

6.jpg

7.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич