Традиционная осенняя сельскохозяйственная ярмарка прошла в Островце

14:22 / 20.10.2018

Традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш у Астраўцы сёлета прайшоў на новым месцы – на аўтамабільнай стаянцы насупраць раённай бальніцы.

IMG_1906.jpg

IMG_1891.jpg

Аднак на колькасці жадаючых “хлеба і відовішчаў” гэта не адбілася: ужо з васьмі гадзін раніцы доўгія чэргі выстраіліся за варнянскай свінінай, гервяцкай ялавічынай і прадукцыяй з індыка, якую рэалізоўвала фермерская гаспадарка “Астравецкая”. У яе, да слова, попытам карыстаўся і столік для дэгустацыі.

IMG_1950.jpg

IMG_1910.jpg

Добра падрыхтаваўся да кірмашу Астравецкі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, які прапаноўваў пакупнікам тавары адразу на некалькіх кропках – і, трэба адзначыць, даволі паспяхова.

Бульба, морква, цыбуля і буракі, безумоўна, былі лідарамі продажу – іх з кірмашу выносілі мяшкамі. Аднак знайшлі сваё месца ў кошыках астраўчан рыба і мёд, яблыкі і перцы, а таксама саджанцы пладовых дрэў, дэкаратыўныя кусты і хвойнікі, жывыя і штучныя кветкі. А некаторыя прыдбалі нават жывых кролікаў.

IMG_1938.jpg

IMG_1991.jpg

IMG_1955.jpg

IMG_1916.jpg

IMG_2015.jpg

За добры настрой астраўчан адказваў сектар культуры райвыканкама, які запрашаў і патанцаваць, і разам паспяваць, і ў гульні пагуляць. Дзеці не маглі прайцсі міма салодкай ваты і папкорна, жанчыны – міма работ народных умельцаў: пухавых хустак, шарсцяных шкарпэтак, драўляных лыжак і чарпакоў, завушнічак і бранзалетаў…  А мужчыны раз-пораз паглядалі ў бок шашлыкоў і бліноў з начыннем…

IMG_1980.jpg

IMG_2049.jpg

IMG_2059.jpg

IMG_1974.jpg

IMG_2010.jpg

IMG_2040.jpg

IMG_2060.jpg

IMG_2048.jpg

IMG_2042.jpg


Текст: