Сенсация! Огинский бывал на Островетчине

15:00 / 13.02.2016
1
портрет ОгинскогоІмя Міхала Клеафаса Агінскага ў свядомасці большасці нашых землякоў асацыіруецца з маёнткам Залессе, што на Смаргоншчыне: менавіта там быў напісаны яго вядомы ва ўсім свеце паланэз “Развітанне з Радзімай”. Радуе, што сядзіба Агінскага адроджана і адрэстаўраваныя будынкі жывуць паўнацэнным жыццём: у іх сценах гучыць музыка і вершы, там ладзяцца сустрэчы і нават велікасвецкія балі – многія з астраўчан змаглі ацаніць гэта на ўласным досведзе.

Але ж, як высветлілася, і да Астравеччыны Міхал Клеафас Агінскі мае самае непасрэднае дачыненне і можна з вялікай доляй верагоднасці меркаваць, што ён бываў тут.
Пра гэта распавёў прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс. Наш слынны зямляк, які ў сваім нястомным пошуку дбае пра радзіму, вяртанне ёй гістарычнай спадчыны, адшукаў дакумент, які свед чыць, што ў 1787 годзе пасля смерці бацькі, кашталяна і ваяводы трокскага і старосты ашмянскага Анджэя Ігнацы Агінскага яго адзіны сын Міхал Клеафас Агінскі атрымаў у спадчыну, апроч іншага, і комплекс вотчынных маёнткаў у Ізабеліне Ашмянскага павету. Адам Восіпавіч запэўніў, што ўдакладненне наконт павету не пакідае ніякіх сумненняў, што гэта менавіта астравецкае Ізабеліна.
І хоць вёсцы Ізабеліна пашанцавала не так, як Залессю, – але ж будзем ганарыцца, што і па нашай зямлі, хутчэй за ўсё, хадзіў тут, думаў, марыў і, магчыма, складаў музыку вялікі кампазітар, аўтар славутага паланэза Міхал Клеафас Агінскі.

-------------------
Ніна РЫБІК.